26 красавiка 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назвы месяца «снежань» няма больш ні ў адной мове

16
Назвы месяца «снежань» няма больш ні ў адной мове

Ні ў адной з еўрапейскіх моў першы месяц зімы не мае назвы, сугучнай да беларускага «снежня».

Пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае чэшскім лінгвістам і матэматыкам Якубам Марыянам. Згодна са складзенай ім мапай еўрапейскіх моў, «снежань» або сугучныя з ім назвы не сустракаюцца нідзе ў Еўропе, акрамя Беларусі, паведамляе thinktanks.by.

Як адзначае даследчык, польскі «grudzień», украінскі «грудень» і сілезскі grudźyń выведзеныя з агульнага славянскага кораня «груда», што азначае «кучу» ці «шышку», імаверна, спасылаючыся на мерзлую зямлю. Літоўскі «gruodis» з'яўляецца запазычаннем з польскай мовы на аснове таго ж кораня. А вось беларускі «снежань» азначае «снежны месяц».

Адзначым, што пераважная большасць еўрапейскіх краін называе апошні месяц года па аналогіі з лацінскім December, Decembris, што паходзіць ад лацінскага слова decem - дзесяць). Ён быў дзясятым месяцам у старарымскім годзе. А год гэты да рэформы Цэзара пачынаўся з сакавіка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках