9 траўня 2024, Чацвер, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іларыёнаў: Кувейт, які знаходзіцца ў пустыні, павялічыў збор збожжавых у 41 раз

4
Іларыёнаў: Кувейт, які знаходзіцца ў пустыні, павялічыў збор збожжавых у 41 раз
АНДРЭЙ ІЛАРЫЁНАЎ
ФОТА: АЛЯКСАНДР ХАМЕНКА/GORDONUA.COM

Экс-дарадца Пуціна ацаніў рост вытворчасці збожжавых у РФ на 2,8% за 39 гадоў.

Па вытворчасці збожжа Расея "топчацца на месцы". Аб гэтым заявіў экс-дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

Так ён пракаментаваў словы прэзідэнта РФ на вялікай прэс-канферэнцыі, дзе Уладзімір Пуцін сказаў, што "ў гэтым годзе зноў будзе недзе пад тры адсоткі за гэты год - рэкордны ўраджай", піша gordonua.com.

"130,5 млн, напэўна, будзе. Можа быць, будзе больш. Гэта наогул самы вялікі ўраджай за ўсю гісторыю. У РСФСР, па-мойму, прыблізна было 127 у 1978 годзе. Гэта значыць такога ўраджаю наогул ніколі не было", - сказаў Пуцін.

Іларыёнаў падлічыў, што за 39 гадоў - з 1978 года да 2017 год - "збор збожжавых (і, відавочна, зернебабовых) на тэрыторыі Расеі вырас на 2,8%".

"Са слоў Пуціна, гэта рэкордны, небывалы вынік. У той жа час кансультацыя са звесткамі FAO (Арганізацыя ААН у сельскай гаспадарцы і харчаванні) паказвае, што за 36-гадовы перыяд - з 1978 года да 2014 года (для пазнейшых гадоў супастаўных звестак яшчэ няма) - ураджай збожжавых ва ўсім свеце вырас на 82%, без уліку постсавецкіх дзяржаў - на 92%. Пры гэтым 72 краіны змаглі падвоіць зборы збожжавых за гэты перыяд; 37 краін змаглі яго патроіць; 15 краін павялічылі ўраджаі ў пяць разоў і больш; пяць краін нарасцілі яго ў восем і больш разоў, а Кувейт, які знаходзіцца ў пустыні, павялічыў збор збожжавых у 41 раз", - піша экс-дарадца прэзідэнта РФ.

Ён сказаў, што Пуцін "у чымсьці мае рацыю".

"Такіх краін, як Расея, якія паводле вытворчасці збожжа цягам чатырох дзесяцігоддзяў толькі тапталіся на месцы і змаглі павялічыць яго збор менш як на 3%, было зусім няшмат; у сучасным свеце гэта сапраўды не зусім звычайны, рэкордны негатыўны вынік", - заявіў Іларыёнаў.

14 снежня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў вялікую прэс-канферэнцыю, на якой цягам трох з паловай гадзін адказваў на пытанні расейскіх і замежных журналістаў. Яму задалі 54 пытанні. Адказваючы на іх, Пуцін сказаў, што Расея выйшла з рэцэсіі і "перайшла да стадыі ўпэўненага развіцця".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках