9 траўня 2026, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка будзе «перакройваць» заробкі на сваё меркаванне?

32
Лукашэнка будзе «перакройваць» заробкі на сваё меркаванне?

Тое ж самае будзе адбывацца і з падаткамі ў Беларусі.

Пасля двухдзённага абмеркавання ў аўторак, 19 снежня, «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» ухвалілі у другім (канчатковым) чытанні дзяржбюджэт краіны на 2018 год, прыняўшы адпаведны пакет дакументаў. Парламентарыі заўважылі, што ў параўнанні з першапачатковым праектам, які яны разглядалі месяц таму, практычна ўсе артыкулы выдаткаў былі зрэзаныя прыкладна на 10%, затое рэзервовы фонд Лукашэнкі павялічыўся прыкладна ўдвая. Крыху выраслі і выдаткі на сілавыя структуры, піша dw.com.

Менскі эканаміст, экспэрт праекта «Кошта урада» Зміцер Івановіч на падставе карэктавання праекта, а таксама параўноўваючы бюджэт 2017 і 2018 гадоў, назваў будучы бюджэт «ідэалагічным-сілавым», бо, з ягонай ацэнкі, на будучы год павялічанае фінансаванне пераважна сілавікоў і дзяржаўных прапагандысцкіх рэсурсаў. Гэта значыць, са слоў экспэрта, тэлевізар будзе пераконваць беларусаў, што лядоўня поўная.

У цэнтры і на месцах ствараюць паралельныя бюджэты

Івановіч адзначыў і свайго кшталту ціхую бюджэтную «рэвалюцыю» ў Беларусі. Рэзервовы фонд прэзідэнта запланаваны сумай 1,2 млрд беларускіх рублёў (блізу 502 мільёнаў еўраў у пераліку), а ў рэгіянальных бюджэтах прадугледжаны аналагічныя рэзэрвовыя фонды, параўнальныя сумамі з самімі бюджэтамі. Экспэрт таксама звярнуў увагу на непразрысты характар выдаткаў такіх фондаў, папярэдзіўшы, што можа атрымацца так, што «ўтвараюцца такія своеасаблівыя ўдзельныя князі ў розных галінах".

Як патлумачыў 18 снежня "дэпутатам" міністр фінансаў Уладзімір Амарын, крыніцай для фармавання такіх фондаў паслужаць звышпланавыя даходы мясцовых бюджэтаў, выдаткоўванне якіх будзе праводзіцца на загад Лукашэнкі. Так што наўрад ці можна рабіць акцэнт менавіта на феадальнай раздробленасці - і ў цэнтры, і на месцах прымаць пастановы традыцыйна будзе Лукашэнка.

Дзмітрый Івановіч здзіўляецца, чаму адпаведныя сродкі не пакінулі ў артыкулах выдаткаў на заробак у бюджэтнай сферы (адукацыя, ахова здароўя і г.д.), а перавялі пад асабісты кантроль Лукашэнкі.

Новыя падаткі прызначаць указам правадыра

У гэты годзе ўпершыню пакет бюджэтных дакументаў у Беларусі прымаецца без карэктавання падаткаў. 23 лістапада Лукашэнка падпісаў дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», і так выйшла, што змяненне падаткаў вывелі з-пад парламенцкага кантролю.

Як патлумачыў «дэпутатам» міністр фінансаў Амарын, у сувязі з наяўнасцю ў дэкрэце патрабавання аб «стабільнасці падатковага заканадаўства» пастанавілі не ўносіць у гэтым годзе змены ў Падатковы кодэкс шляхам прыняцця адпаведнага законапраекта. І дадаў, што, удасканаленне асобных нормаў падатковага заканадаўства будзе праходзіць з дапамогай указаў Лукашэнкі.

Дадамо, што 23 лістапада ўрад правёў праз «палату прадстаўнікоў» папраўкі ў закон «Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь», атрымаўшы магчымасць без абмеркавання парламентам і без ратыфікацыі ў ім прыцягваць крэдыты міжнародных арганізацый - яны цяпер таксама будуць зацвярджацца выключна ўказамі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках