24 лiпеня 2026, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія падтрымае тэлеканал «Белсат»

10
Вялікая Брытанія падтрымае тэлеканал «Белсат»

Вялікая Брытанія і Польшча пачынаюць супольную праграму ў супрацьдзеянні расейскай прапагандзе ў рэгіёне.

Вялікая Брытанія і Польшча распачнуць рэалізацыю супольнага праекта ў супрацьдзеянні «расейскім інфармацыйным аперацыям» у рэгіёне, піша nn.by. Пра гэта ў чацвер абвесціць брытанская прэмьер-міністр Тэрэза Мэй, паведамляе расейскае агенцтва РІА «Новости» са спасылкай на прадстаўніка канцылярыі брытанскага ўрада.

Мэй 21 снежня адправіцца ў Варшаву, дзе возьме ўдзел у штогадовым двухбаковым саміце. Візіт Мэй закліканы прадэманстраваць намер умацоўваць стасункі дзвюх краін, нягледзячы на выхад Брытаніі з ЕЗ. Разам з Мэй едуць некалькі брытанскіх міністраў, у тым ліку кіраўнік МЗС, кіраўнік мінфіна, кіраўнік МУС і міністр абароны.

Укладанне пагаднення плануецца за некалькі дзён да візіту міністра замежных спраў Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана ў Маскву.

«Прэм'ер гатовая ўхваліць умацаванне польска-брытанскага супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні расейскай дэзінфармацыі ў рэгіёне, у тым ліку шляхам стварэння новых двухбаковых праектаў у галіне камунікацыі. Брытанія выдзеліць на гэтыя мэты 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, Польшча выдзеліць столькі ж», - сказаў прадстаўнік канцылярыі.

«Праект накіраваны на ўмацаванне нашых магчымасцяў для выяўлення і супрацьдзеяння расейскім інфармацыйным аперацыям, а таксама на падтрымку фінансаванага Польшчай тэлеканала Belsat, які забяспечвае жыхароў Беларусі бесстаронняй і аб'ектыўнай інфармацыяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках