11 траўня 2026, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Італіі распусціў парламент

Прэзідэнт Італіі распусціў парламент

Датэрміновыя парламенцкія выбары павінны прайсці ў Італіі да красавіка 2018 года.

Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла распусціў парламент краіны, даўшы тым самым зялёнае святло правядзенню датэрміновых выбараў. Падпісаўшы ў чацвер, 28 снежня, адпаведны дэкрэт, кіраўнік дзяржавы афіцыйна даў старт выбарчай кампаніі, паведамляе DW.

Цяпер кіраўнік урада краіны Паола Джэнцілоні павінен склікаць раду міністраў, на пасяджэнні якой будзе вызначана дата выбараў. Неафіцыйная дамоўленасць паміж італьянскімі партыямі прадугледжвае правядзенне выбараў 4 сакавіка.

На заключнай прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Джэнцілоні заявіў, што Італія аднавіла рух пасля самага сур'ёзнага пасляваеннага крызісу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках