26 красавiка 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску кіроўца выратаваў пешахода, падставіўшы сваё аўто пад удар

42
Відэафакт: У Менску кіроўца выратаваў пешахода, падставіўшы сваё аўто пад удар

Годная ўвагі сітуацыя адбылася ў Менску.

А рэакцыя кіроўцы сіняга «Рэно Логана» і ягоныя паводзіны ў незвычайных абставінах, безумоўна, вартыя павагі, піша nn.by.

Кіроўца «Логана» стаяў у другой паласе на вуліцы Аэрадромнай і чакаў, пакуль састарэлы пешаход пяройдзе дарогу да канца. Крайняя правая паласа ў гэты час была вольная, і па ёй імкліва пад'язджала «Мазда». Кіроўца гэтага аўтамабіля бачыў перад сабой зялёнае святло і не збіраўся спыняцца. Магла адбыцца трагедыя.

Каб яе прадухіліць, кіроўца «Логана» выкруціў стырно, «заблакаваў» суседнюю паласу і заціснуў тормаз. Калі б кіроўца «Мазды» і не паспеў затармазіць, дык ударыў бы ў суседні аўтамабіль, а не ў чалавека. На шчасце, аварыі ўдалося пазбегнуць.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках