26 красавiка 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FAZ: Спакой у Беларусі - усяго толькі бачнасць

5
FAZ: Спакой у Беларусі - усяго толькі бачнасць
ФОТА: РБК/Сяргей Гудзілін

На вуліцы Менска на акцыю пратэсту выйшла шмат людзей.

Газета Frankfurter Allgemeine Zeitung апублікавала каментар свайго палітычнага аглядальніка Райнхарда Фезера (Reinhard Veser) з нагоды прайшоўшых у Беларусі акцый пратэсту супраць прэзідэнцкага дэкрэта аб «дармаедах», паведамляе «Нямецкая хваля».

«Апошнія гады выдаліся ў Беларусі на рэдкасць спакойнымі. Прычынай такога становішча рэчаў сталі не толькі рэпрэсіі, але і страх перад магчымасцю паўтарэння ў краіне ўкраінскага сцэнару: асцярогі, што пагроза звяржэння кіроўнага рэжыму можа паслужыць для Масквы падставай для ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. Лукашэнка сам разыграў гэтую карту: ён шматкроць казаў пра пагрозу незалежнасці рэспубліцы і называў сябе яе гарантам.

Той факт, што людзі зноў выходзяць на вуліцы Менска, з'яўляецца прыкметай таго, што спакой у Беларусі - усяго толькі бачнасць. Дэманстрантаў было больш, чым чакалася».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках