29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты прыпынілі будаўніцтва ў Курапатах

10
Актывісты прыпынілі будаўніцтва ў Курапатах
Фота: «Радыё Свабода»

Менгарвыканкам праверыць факты парушэнняў падчас будаўніцтва офіснага будынка ва ўрочышчы.

Актывісты «Маладога Фронту», якіх учора будаўнікі гвалтоўна выдалілі з будаўнічай пляцоўкі каля мемарыяльнага комплексу «Курапаты», паставілі намёт побач з будоўляй, запалілі агонь у бочцы. Яны прастаялі ноч, працягваюць стаяць і ўдзень.

Пасля таго, як на будоўлі з'явіліся журналісты, будаўнічыя працы фактычна спыніліся, распавялі актывісты «Радыё Свабода». Яны затрымалі машыну з будаўнічымі матэрыяламі, якая накіроўвалася на пляцоўку. Будаўнікі спрабавалі разгружаць матэрыялы ўручную, але не сталі.

Актывісты сцвярджаюць, што калі на пляцоўцы няма журналістаў, на іх нападаюць будаўнікі і сілай прымушаюць адступіць.

На 18:00 23 лютага прызначаны сход мясцовых жыхароў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва.

Менгарвыканкам праверыць факты парушэнняў падчас будаўніцтва офіснага будынка каля Курапатаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Сёння актывісты апазіцыі (сярод іх — Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец, Эдуард Пальчыс) аднеслі чыноўнікам адпаведны зварот. Яны сустрэліся з намеснікам старшыні Менгарвыканкама Віктарам Лапцевым. Чыноўнік паабяцаў праверыць факты парушэнняў.

Будаўніцтва можа быць прыпыненае на некалькі дзён. Пра гэта журналістам распавёў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Добры вынік сустрэчы. Ён сказаў, што паколькі сітуацыя ў Курапатах гарачая, то на некалькі дзён будаўніцтва там можа быць прыпынена», - пракаментаваў сітуацыю Аляксей Янукевіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках