27 красавiка 2024, Субота, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія будаўнікі скардзяцца на падзенне заробкаў утрая

17
Гомельскія будаўнікі скардзяцца на падзенне заробкаў утрая
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКА

Рабочыя Гомельскага Домабудаўнічага Камбіната атрымалі на рукі загад аб ператарыфікацыі.

Са слоў будаўнікоў, якія працуюць на ДБК, прадпрыемства прадаўжае функцыянаваць, як і раней: будуюцца жылыя дамы, крамы, з'яўляюцца праекты будаўніцтва дзіцячых садкоў працы — процьма. Паралельна начальства дзеліцца планамі аптымізацыі вытворчасці, накіраванай на патанненне квадратнага метра.

«Аптымізацыі — за кошт каго?», — пытаюцца простыя працаўнікі, заробак многіх з іх за апошні год «усох» утрая.

Адзін з супрацоўнікаў, які працуе мантажнікам будаўнічых канструкцый 5-га разраду, так апісаў тое, што адбываецца карэспандэнту «Сильных новостей».

«Я паступіў на працу ў ДБК мантажнікам 2-га разраду, да 2015 годзе меў ужо 5-ы разрад. А з 2016 года ў нас сталі адбывацца такія рэчы. Спачатку ўсім супрацоўнікам знялі па 20% прэміі. Ніхто не абурыўся, усе разумеюць: сітуацыя ў краіне цяжкая. Але потым — яшчэ па 10%. Потым паціху пачаў без тлумачэнняў паўзці ўніз і сам заробак. Немагчыма было даведацца і зразумець, на падставе чаго, кіраўніцтва адказвала толькі: «Не падабаецца — сыходзь, нікога не трымаем». І за вельмі кароткі перыяд тыя, хто атрымліваў 12 млн недэнамінаванымі стаў атрымліваць 600 руб. дэнамінаванымі, збяднеўшы ўдвая».

Са слоў нашага суразмоўцы, зусім нядаўна на прадпрыемстве выдалі загад аб ператарыфікацыі супрацоўнікаў.

«Цяпер хтосьці атрымае 500 рублёў, а большасць — 400. А ў многіх крэдыты, арэнднае жыллё, дзеці. Мы разумеем, у краіне цяжка, але працаваць мы менш не сталі. Ідзе аптымізацыя? Дык за кошт чаго ці каго яна ідзе? Што, жылыя дамы стала прасцей будаваць, працы ў нас стала менш, яна лягчэйшай стала? Не за кошт удасканалення тэхналогій і працэсаў, а за кошт работнікаў — звычайных людзей», — кажа працоўны.

Фото: gomel.today
Фото: gomel.today
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках