26 красавiка 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ Беларусі ўсталявала пост на мяжы з РФ і штрафуе замежнікаў

19
ДАІ Беларусі ўсталявала пост на мяжы з РФ і штрафуе замежнікаў
ФОТА: DEUTSCHE WELLE

На выездзе з Беларусі ў Расею ўсталявалі стацыянарны пост ДАІ.

ДАІ Беларусі ды Расеі пачалі спаганяць штрафы з парушальнікаў на аўтамабілях з замежнымі нумарнымі знакамі.

На выездзе з Беларусі ў Расею ўсталявалі стацыянарны пост ДАІ, дзе падаюць усе парушэнні з камер фіксацыі хуткасці, назапашаныя ў аўтамабілістаў за апошнія 3 месяцы, паведамляе autogrodno.by.

Вядома, што госці з Расеі ды іншых краін у выпадку перавышэння хуткасных рэжымаў, не атрымліваюць «лісты шчасця» з аўтаматычных камер. Асабліва эфектыўна такой магчымасцю карыстаюцца аўтаўладальнікі ў Маскве на аўтамабілях з нумарнымі знакамі Беларусі, бо ў сталіцы Расеі шчыльнасць камер высокая і «лісты шчасця» прыходзяць не толькі за перавышэнне хуткасці, але і за праезды на забараняльныя сігналы святлафораў. Праца для інтэграцыі баз парушальнікаў Беларусі, Расеі ды Казахстана яшчэ вядзецца. А пакуль ля межаў з'явіліся стацыянарныя пасты ДАІ.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Як гэта працуе, растлумачыў карыстальнік «Аўтагродна» Уладзімір: «За кіламетр да паста ўсталяваная камера, з дапамогай якой счытваюцца нумарныя знакі ўсіх аўтамабіляў. Калі ў госця Беларусі ёсць не выплачаныя штрафы «Цэнтра Фіксацыі Правапарушэнняў», то спрацоўвае спецыяльны сігналізатар, супрацоўнік ДАІ бачыць фатаграфію аўтамабіля і затым спыняе аўто».

Пост усталявалі 2 тыдні таму. З тых часоў праца тут кіпіць. Аўтамабіляў з расейскімі нумарамі вельмі шмат.

Як мяркуецца, пры выездзе з Расеі аналагічны пост працуе каля Смаленска. Там таксама супрацоўнікі ДІБДР адсочваюць штрафы замежнікаў і спыняюць парушальнікаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, расейская база «памятае» парушальнікаў год.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках