Шакавальныя фота i відэа з Дня Волі ў Менску
36- 25.03.2017, 19:32
- 52,758
«Шуняўкі» супраць беларусаў.
Сёння ў Менску павінна была прайсці акцыя, прысвечаная гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пачатак мерапрыемства быў запланаваны на 14-00 ля Акадэміі Навук.
Аднак міліцыя ачапіла месца збору ўдзельнікаў акцыі і запатрабавала ад людзей пакінуць тэрыторыю. Аднак, менчукі прадаўжалі збірацца ў гэтым раёне. Некалькі тысяч чалавек пайшлі шэсцем праспектам Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай плошчы.
Аднак супраць мірных людзей былі выстаўленыя кардоны ўзброенага АМАП і вадамёты. Затрымана шмат людзей, уключаючы праваабаронцаў і журналістаў, у тым ліку замежных.
Сайт Charter97.org вёў тэкставую онлайн-трансляцыю з Дня Волі ў Менску.
Так сёння было ў Менску. Такі сёння Дзень Волі pic.twitter.com/GDmP0wLJye
— Belsat TV (@Belsat_TV) 25 марта 2017 г.