26 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Феадальныя» законы Лукашэнкі могуць паралізаваць эканоміку

22
«Феадальныя» законы Лукашэнкі могуць паралізаваць эканоміку

Кантроль мясцовых уладаў за працаўладкаваннем можа мець непрадказальныя наступствы.

Рост напружанасці ў грамадстве, што выліваецца ў стыхійныя пратэсты, экспэрты звязваюць з пагаршэннем узроўню жыцця насельніцтва, якое ўспрымаецца як невыкананне ўладай «сацыяльнага кантракту».

Шэраг апошніх заяваў Лукашэнкі можна разглядаць як спробу гэты кантракт «аднавіць». Між іншым, яго распараджэнне аб забароне на звальненне работнікаў без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады, відавочна, закліканае знізіць рост беспрацоўя. Аднак, на думку экспэртаў, рэалізацыя гэтай ідэі робіць менш зразумелымі і прадказальнымі прававыя ўмовы вядзення бізнэсу і можа прывесці да далейшага пагаршэння эканамічнай сітуацыі.

Кіраўніца даследаванняў праекта BIPART (Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання) Іна Рамашэўская ў інтэрв'ю Thinktanks.by звярнула ўвагу на падставы для прыняцця такіх мер.

Вусная каманда

«У Лукашэнкі няма выразна абмежаваных паўнамоцтваў. Канстытуцыя, як і іншыя дакументы, якія гэтыя паўнамоцтвы вызначаюць, утрымліваюць прыпіску «і іншыя», што можна трактаваць як заўгодна шырока. Няма дакладнага апісання і паўнамоцтваў дзяржаўных органаў. У выніку падзеі адбываюцца ўсе больш дзівосныя: дзяржаўныя органы сталі заслухоўваць асабістыя гісторыі грамадзян, а Міністэрства культуры вызначае, ці з'яўляецца чалавек мастаком або пісьменнікам, хоць не мае адпаведных паўнамоцтваў і экспэртызы. У эканоміцы, што нармальна функцыянуе, органы дзяржкіравання не займаюцца такімі рэчамі», - адзначыла Іна Рамашэўская.

Паколькі распараджэнне аб узгадненні пытанняў звальнення і найму з органамі ўлады было зроблена вусна, незразумела, на якія прадпрыемствы можа распаўсюджвацца яго дзеянне. Да прыкладу, трэба будзе яго выконваць прадпрыемствам, якія не падпарадкоўваюцца мясцовым органам улады, у тым ліку прыватным кампаніям і дзяржпрадпрыемствам ведамаснага падпарадкавання.

Сабатаж - найменшае зло?

На думку Іны Рамашэўскай, існуе два варыянты развіцця падзей. «Першы варыянт – гэта распараджэнне не будзе выконвацца. І гэта будзе найменшым злом, таму што ў выпадку яго выканання нас чакае параліч эканамічнай дзейнасці», - адзначыла экспэрт. Узгадненне з мясцовымі органамі ўлады пытанняў аб звальненні супрацоўнікаў і наяўнасці працоўных месцаў, уразае паўнамоцтвы кіраўнікоў прадпрыемстваў і кадравых службаў. «Калі пастанову аб звальненні будуць прымаць не кіраўнікі прадпрыемстваў, то ў чым тады будзе заключацца іх роля?», - сказала Іна Рамашэўская. Адсутнасць магчымасці вырашаць пытанні звальнення і найму абцяжарыць працу прадпрыемстваў з сезоннай загрузкай, затармозіць працэсы аўтаматызацыі вытворчасці, стварае магчымасць аптымізацыі дзейнасці прадпрыемстваў.

«У апошнія месяцы мы назіралі лібералізацыю ўмоў вядзення бізнэсу, але ў чым сэнс лібералізацыі, калі ўсталёўваюцца новыя недарэчныя бар'еры? Адной рукой уводзіцца мараторый на праверкі, іншай рукой прымаюцца такія меры. Многія працэсы ідуць у зваротным кірунку, процілеглым таму, у якім развіваліся апошнія паўгода», - сказала Іна Рамашэўская.

З ейных слоў, калі пастановы аб звальненні і прыёме на працу прымаюць кіраўнікі прадпрыемстваў, «рабочая сіла размяркоўваецца эфектыўна. Людзі ідуць працаваць у месцы, якія патэнцыйна прывабныя для працоўнай сілы. Не мае сэнсу прывязваць чалавека да працоўнага месца, якое не з'яўляецца перспектыўным, прэстыжным».

Экспэрт уважае, што ў выпадку выканання даручэння Лукашэнкі «адбудзецца параліч працэсаў рэструктурызацыі эканомікі, за якія сёння выступаюць і эканамічны блок урада, і крэдыторы».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках