Беларускі турызм – неканкурэнтаздольны
3- 17.04.2017, 12:26
- 31,696

Нягледзячы на ўсе патугі рэжыму, Беларусі зноў не знайшлося месца ў рэйтынгу канкурэнтаздольнасці ў турызме.
Усяго рэйтынг ахоплівае 136 дзяржаў. Рэйтынг складаецца Сусветным эканамічным форумам на працягу 11 гадоў. Прычым у яго ўключаны ўсе суседзі Беларусі, піша Thinktanks.by.
Даследаванне і ранжыраванне праводзяцца на падставе 14 параметраў, такіх як бяспека, даступныя цэны для падарожнікаў, ахова здароўя, культурныя каштоўнасці, наяўнасць славутасцяў, міжнародная адкрытасць краіны і г. д.
На першай пазіцыі ў рэйтынгу ВЭФ апынулася Гішпанія. Далей ідуць Францыя, Нямеччына, Японія, Вялікабрытанія і ЗША.
На апошніх месцах Конга, Бурундзі і Чад. 136-я замыкае пазіцыя ў Емена.
Суседзі Беларусі ў рэйтынгу размясціліся наступным чынам: Расея заняла 43-е месца, Польшча – 46-е, Латвія – 54-е, Літва – 56-е, Украіна – 88-е.
Найлепшая пазіцыя з постсавецкіх краін у Эстоніі – 37 месца. Найгоршая у Малдовы – 117 месца.