26 красавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас вучэнняў на Віцебшчыне заўважаны загадкавы баявы квадракоптэр

27
Падчас вучэнняў на Віцебшчыне заўважаны загадкавы баявы квадракоптэр

Расейска-беларускія вучэнні праходзілі 11-13 красавіка.

Ударны беспілотны лятальны апарат (БПЛА) быў паказаны ў эфіры праграмы «Арсенал» беларускага «ВаенТБ». Хоць раней гэты апарат не дэманстраваўся публіцы, яго з'яўленне ніяк не было пракаментаванае ў эфіры, паведамляе «Белсат».

Наколькі відаць на скрыншоце з відэа, беспілотнік узброены парай рэактыўных гранатамётаў або агнямётаў, ідэнтыфікаваць якія цяжка.

У пачатку сакавіка Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт паведамляў, што 558-ы авіяцыйны рамонтны завод пакажа на выставе «LIMA-2017» у Малайзіі «шырокую лінейку беспілотных лятальных апаратаў», як самалётнага тыпу, так і «вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (тыпу квадракоптэр)». Але існы беспілотны квадракоптэр «Шэршань» не падобны на паказаную машыну.

БАК «Шэршань». ФОТА З САЙТА 558ARP.BY

Прадэманстраваныя кадры ілюстравалі супольныя вучэнні беларускіх парашутыстаў з Сіл спецыяльных аперацый і роты расейскіх дэсантнікаў у Віцебскай вобласці. Разам з імі ўдзельнічаў спецыяльны атрад хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Вучэнні праходзілі 11-13 красавіка.

Праграма «Арсенал», у якой быў паказаны баявы квадракоптэр.

«Аб нацыянальнай прыналежнасці дрона нічога не паведамляецца, аднак адзначым, што ў пераліку расейскіх падраздзяленняў, якія ўдзельнічалі ў вучэнні, падраздзялення БПЛА не згадвалася», - піша беларускі незалежны блог, які спецыялізуецца на праблемах нацыянальнай бяспекі.

У 2017 годзе адным з прыярытэтаў беларускай вайсковай прамысловасці названая распрацоўка беспілотных лятальных апаратаў, якія цяпер выкарыстоўваюцца амаль у кожным узброеным канфлікце. Першым буйным канфліктам, у якім БПЛА шырока выкарыстоўваюцца для выведкі і карэкціроўкі артылерыйскага агню з абодвух бакоў, стала вайна на Данбасе.

Таксама ў студзені старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў казаў, што ў 2017 годзе Беларусь плануе правесці выпрабаванні гранатамёта ўласнай вытворчасці.

«Мы сёлета будзем выпрабоўваць свой уласны гранатамёт, супрацьтанкавы ракетны комплекс», - сказаў тады чыноўнік.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках