11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зняў з пасады галоўнага сувязіста Узброеных сіл

20
Лукашэнка зняў з пасады галоўнага сувязіста Узброеных сіл
Генадзь Казакоў

Генадзь Казакоў быў прызначаны начальнікам управы сувязі Генеральнага штаба Узброеных сіл у 2005 годзе.

Генадзь Казакоў вызвалены ад пасады начальніка сувязі Узброеных сіл - начальніка ўправы сувязі Генеральнага штаба Узброеных сіл. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка 17 красавіка, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу дыктатара.

Сваім указам беларускі дыктатар таксама ўзгадніў прызначэнне Генадзя Казакова дырэктарам ААТ «Агат - сістэмы кіравання» - кіроўная кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

Пра Генадзя Казакова вядома няшмат. Ён нарадзіўся 4 студзеня 1964 года ў вёсцы Семукачы Магілёўскага раёна. У 1985 годзе з адзнакай скончыў Ульянаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча сувязі. З 1985 да 1998 працаваў на розных пасадах у 86-й брыгадзе сувязі. З 1998 да 2000 года з'яўляўся слухачом Вайсковай акадэміі Беларусі, якую скончыў на выдатна. У 2005 годзе быў прызначаны начальнікам сувязі Узброеных сіл - начальнікам управы сувязі Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках