«Народ хутка паднімецца і без мегафона»
8- 18.04.2017, 8:48
- 28,481

ФОТА: GAZETANM.EU
Хутка можа пачацца яшчэ больш свядомы пратэст беларусаў.
Пра гэта ў інтэрв'ю «Белсату» заявіў кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.
«Пратэст загнаны ўглыб. Дручкі зрабілі сваю справу, і народ, вядома, азлоблены. Нейкіх паверхневых мэтаў гэты хапун і разгоны, вядома, дасягнулі — напружанне вонкава крыху сціхла, але гэта ж толькі так здаецца, а вынікаў не будзе. Яны цяпер спрабуюць уладкаваць на працу ўсіх, шукаюць для гэтага магчымасці. А якія магчымасці? На адно працоўнае месца прыйдуць тры чалавекі працаваць — іншых магчымасцяў няма, бо новыя працоўныя месцы не стварылі. Калі прыйдзе час атрымліваць першы заробак, напрыклад, за красавік, вось тады і пачнуцца пратэсты трохі іншыя, з вялікім адчуваннем таго, што людзей зноў падманулі. Гэтыя працэсы, безумоўна, будуць нарастаць. Я баюся за ўладу, што народ падымецца ўжо зусім без нашага ўдзелу, мне, можа, нават ужо не трэба будзе выходзіць з мегафонам», - заявіў палітык.