3 траўня 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Папкова сышла з залы суда на знак пратэсту

22
Наталля Папкова сышла з залы суда на знак пратэсту
НАТАЛЛЯ ПАПКОВА
ФОТА: "Радыё Свабода"

Лідарка народных пратэстаў з Берасця выступіла супраць міліцыянтаў-хлусаў і несправядлівага прысуду.

Актывістку аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і «Маладой Беларусі» Наталлю Папкову з Берасця асудзілі на 15 дзён арышту за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Такую пастанову вынес суддзя Ленінскага суда Берасця Алег Міранюк.

У судзе сведкі-міліцыянты казалі, што Наталля Папкова адмаўлялася выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў, хапала міліцыянтаў за форму.

Актывістка віны не прызнавала. Заяўляла адвод суддзі, аднак Алег Міранюк гэтае хадайніцтва адхіліў.

У судовым перапынку Наталля Папкова сышла з Палаца правасуддзя, на пасяджэнне не вярнулася. Суддзя прысудзіў актывістцы 15 дзён арышту ў ейную адсутнасць.

Папкова пракаментавала судовую пастанову ў каментары «Радыё Свабода».

«Суддзя Міранюк Алег Сцяпанавіч - яскравы прыклад беларускага правасуддзя. Прычыны для першага адводу недастатковыя, бо тое, што ён вёў маю справу раней, не з'яўляецца падставай для адводу. Просьбу пра адваката пакінуў без задавальнення, бо ён мне ўжо даваў час знайсці адваката, а я ім не скарысталася. Хадайніцтва аб прызначэнні дзяржаўнага абаронцы пакінуў без задавальнення, бо суд адвакатаў не дае. Другі адвод таксама пакінуў без задавальнення, бо знаходжанне сведак у зале не было даведзена.

Я сышла з залы суда не чакаючы прысуду, бо не разумею, навошта мяне туды прывезлі. А ўсе мае спробы дамагчыся сумленнага і справядлівага апраўдання суд спыняў».

Спадарыню Папкову атрымалі міліцыянты ўвечары 17 красавіка за «пераход дарогі ў неналежным месцы». Ёй прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС, але Папкова адмовілася. Тады яе гвалтоўна пасадзілі ў аўто і адвезлі ў пастарунак, дзе склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі.

Раней, падчас акцый «недармаедаў», Наталля Папкова адбывала арышты, яе штрафавалі і нават змяшчалі ў псіхіятрычную лякарню.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках