26 красавiка 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства гандлю дала «дабро» на малочную манаполію ў Беларусі

4
Міністэрства гандлю дала «дабро» на малочную манаполію ў Беларусі

У міністэрстве вызначылі «абраных» закупшчыкаў малочнай прадукцыі, якія будуць дыктаваць цану на рынку.

На працягу сакавіка - красавіка найбуйнейшыя перапрацоўшчыкі сырога малака, закупляюць яго ў сельгаспрадпрыемствах, былі ўключаны ў рэгіянальныя рэестры прадпрыемстваў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках, ej.by.

Ініцыятыва зыходзіць ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое з мінулага года адказвае за выкананне антыманапольнага заканадаўства ў Беларусі. Ведамства, такім чынам, будзе рэгуляваць узровень коштаў, паводле якіх перапрацоўшчыкі скупляюць сырое малако ў яго вытворцаў.

У кожнай з абласцей (у Віцебскай вобласці пакуль рэестр не апублікаваны) вызначаныя алігапалісты, якія займаюць дамінуючае становішча ў «закупцы сырога каровінага малака для наступнай перапрацоўкі».

Дзяржрэестр дамінантаў Берасцейскай вобласці ў красавіку гэтага года папоўніўся 10 заводамі.

Сярод іх - адзін з найбуйнейшых у краіне перапрацоўшчыкаў «Савушкін прадукт», два даччыных прадпрыемствы французскіх малочных карпарацый Danone («Данон Пружаны») і Lactalis (Ляхавіцкі малочны завод), падкантрольныя бізнэсоўцу Васілю Сушко «Белавежскія сыры» і дзяржаўныя і напаўдзяржаўныя Бярозаўскі сыраробны камбінат, Кобрынскі масладзельна-сыраробны і Лунінецкі малочныя заводы, Баранавіцкі малочны камбінат, Камянецкі сыраробны завод, Пружанскі малочны камбінат.

У Менскай вобласці «малочнікі» утварылі ў дзяржрэестры групу з 4 кампаній – «Здравушкі-мілка», Маладзечанскага малочнага камбіната, Слуцкага сыраробнага камбіната і Менскага малочнага заводу N1.

Адзначым, што ў спіс манапалістаў не ўвайшла кампанія «Малочны гасцінец», якая ўваходзіць у структуру Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі – аднаго з найбуйнейшых вытворцаў сырога малака ў СНД.

Яшчэ 4 малакаперапрацоўчых прадпрыемства аднесены да дамінуючых структур у закупках малака ў Магілёўскай вобласці. Гэта «Бабуліна крынка» - кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабуліна крынка», «Мсціслаўльмалако», асіповіцкі «Малочны полюс» і «Бабруйскмалако».

У гомельскі рэгіянальны рэестр дамінантаў на загадзе МАРГ уключаны Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, «Мілкавіта», Калінкавіцкі малочны камбінат, «Мазырскія малочныя прадукты», «Белсыр», Тураўскі малочны камбінат і Кастрычніцкі завод сухога абястлушчанага малака, у гарадзенскае Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», гарадзенскі «Малочны свет», Дзятлаўскі сыраробны завод, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, «Малочная кампанія Навагрудскія Дары» і Шчучынскі масласырзавод.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках