27 красавiка 2024, Субота, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трампа вывелі з сябе пытаннем пра Абаму

9
Трампа вывелі з сябе пытаннем пра Абаму

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасварыўся з журналістам амерыканскага тэлеканала CBS праз пытанне пра Бараку Абаму.

Так, адказваючы на пытанне пра тое, ці даў Абама Трампу нейкую важную параду, кіраўнік Белага дома адзначыў, што «ён быў вельмі мілы са мной, але потым у нас пачаліся цяжкасці», паведамляе obozrevatel.com.

«Так што гэта (парады – Заўв.) не мае значэння. Ведаеце, для мяне словы менш важныя, чым ўчынкі. І вы... вы бачылі, што адбылося з назіраннем. І ўсе бачылі, што адбылося з назіраннем», - сказаў Трамп намякаючы на інфармацыю аб тым, што спецслужбы на загад Абамы сачылі за ім.

Далей Трамп пачаў шматслоўна тлумачыць пра праслухоўванне, а журналіст спрабаваў атрымаць у яго тлумачэнне, чаму Трамп назваў Абаму «хворым і дрэнным».

«Успрымайце гэта як хочаце», - заявіў яму Трамп.

Журналіст паспрабаваў растлумачыць, чаму хоча пачуць ад кіраўніка Белага дома выразны адказ адносна Абамы, але Трамп заявіў: «у мяне ёсць сваё меркаванне. У вас можа быць ваша».

Калі журналіст заявіў, што Трамп – прэзідэнт ЗША і менавіта таму яго меркаванне важна ведаць, Трамп не вытрымаў і сказаў «дастаткова. Дзякуй», датэрмінова скончыўшы інтэрв'ю.

Варта адзначыць, што камітэт выведкі сената ЗША зняпраўдзіў інфармацыю пра магчымае праслухоўванне Трампа.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках