26 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трымайся, Наталля!

21
Трымайся, Наталля!
Мікалай Статкевіч

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч падтрымаў рэдакцыю «Хартыі'97» у сітуацыі, калі яе пазбавілі памяшкання ў Беларускім доме.

Акрамя гэтага, супраць сайта была развязаная кампанія цкавання ў дзяржаўных СМІ і ў інтэрнэце.

«Напалоханыя зайздросцяць мужным. І шукаюць нізкія матывы ў іх учынках. Здраднікі ненавідзяць стойкіх. І абараняюць здраднікаў, радасна вітаючы папаўненне сваіх шэрагаў. Слабыя не любяць моцных. І шчаслівыя, уважаючы, што моцнага зняважылі», - мяркуе Статкевіч.

«1 траўня сотні мужных людзей, нягледзячы на іх атачэнне аўтазакамі, усё адно правялі дэманстрацыю на праспекце Незалежнасці, каб абараніць сваю годнасць і патрабаваць свабоду новым палітвязням. Упэўнены, што сярод іх не было ніводнага з тых, хто так захоплена ўдзельнічаў у наездах на «Хартыю». Там былі, у большасці, новыя людзі, людзі з рэгіёнаў...І простыя людзі, якія чытаюць «Хартыю-97». Бо яна, у адрозненне ад большасці іншых дэмакратычных СМІ, піша, перш за ўсё, для іх. Нехта ж павінен пісаць і для большасці, інакш, як мы пераможам, калі не станем большасцю?»

«Мы ўсе не анёлы. Але нашы нашчадкі і радзіма будуць судзіць нас не за гэта. Сказана ж, што «паводле спраў іх пазнаеце іх». Зразумела, за кім справы.

Не выпадкова ва ўсіх апошніх «шэдэўрах» афіцыйнай прапаганды сярод аб'ектаў нападу абавязкова ёсць прадстаўнікі «Хартыі». А шаўкі рэжыму нападаюць на самых небяспечных для яго. Той выпадак, калі ворагам можна верыць. Таму трымайся, Наталля! Трымайцеся сябры! Мужнасці, цвёрдасці і сіл вам!» - падсумоўвае Статкевіч.

Нагадаем, раней дырэктары Беларускага дома ў Варшаве Уладзімір Кобец і Алесь Зарэмбюк пазбавілі сайт «Хартыі-97» і грамадзянскую кампанію «Еўрапейская Беларусь» службовых памяшканняў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках