26 красавiка 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў не можа выехаць у Польшчу і Украіну

4
Уладзімір Някляеў не можа выехаць у Польшчу і Украіну
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Паэт, які ўжо нядаўна адбыў адміністрацыйны арышт, атрымаў позву ў суд на 17 траўня.

Пра гэта адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт Уладзімір Някляеў паведаміў сёння ў Фэйсбуку.

«4 траўня збіраўся быць у Варшаве, дзе абвешчаны наш сумесны з Дзмітрыем Вайцюшкевічам канцэрт.

16 траўня меў намер выехаць у Кіеў і Луганск, каб на запрашэнне Саюза пісьменнікаў Украіны ўзяць удзел у Шаўчэнкаўскім свяце.

На 17 траўня мяне «запрасілі» ў суд Ленінскага раёна горада Менска. Позву ў суд уручылі пад распіску, катэгарычна папярэдзіўшы, што пры любой спробе ўхілення ад прысутнасці на судовым пасяджэнні, у тым ліку пры спробе выезду за мяжу, буду затрыманы і дастаўлены ў суд прымусова. Пад канвоем.

З гэтага вынікае, што да суда выехаць з Беларусі не змагу. І хоць не я ў гэтым вінаваты, тым не менш прашу прабачэння перад усімі, хто прыйдзе на канцэрт у Варшаве, перад Саюзам пісьменнікаў Украіны, перад сябрамі, з якімі паабяцаў сустрэцца ў Кіеве і на Луганшчыне.

Буду спадзявацца - іншым разам...», - напісаў паэт.

ФОТА: FACEBOOK.COM
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках