11 траўня 2024, Субота, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Беларусы прызавуць рэжым да адказу

3
Уладзімір Някляеў: Беларусы прызавуць рэжым да адказу
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Дзеянні ўладаў толькі надаюць рашучасці прадаўжаць барацьбу.

Пра гэта сайту сharter97.org распавёў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

- Заўтра вас выклікаюць у суд, скажыце, з чым звязаная гэтая накіраваная супраць вас кампанія ўладаў?

- Галоўным чынам звязаная з вайной рэжыму супраць сваіх грамадзян. Усе гэтыя штрафы, арышты, затрыманні, выкліканыя толькі тым, што сённяшні кіраўнік Беларусі ўсімі сіламі спрабуе зачапіцца за ўладу, але ўсё гэта ніяк не адаб'ецца на рашучасці прадаўжаць барацьбу.

Я ведаю пра пастанову сілавых структур асудзіць мяне на 15 дзён арышту. Нічога большага я ад гэтага суда не чакаю.

- Падчас апошняга арышту вы перажылі чатыры гіпертанічныя крызы, ці адаб'ецца ваш магчымы арышт на стане вашага здароўя?

- Рэжым абсалютна не цікавіць, як сябе адчуваюць грамадзяне, хоць яны хварэюць, хоць паміраюць. Перад апошнім арыштам я казаў, што ў мяне ёсць праблемы са здароўем, паказваў паперы, але гэта ніяк не паўплывала на пастанову аб маім арышце. Я не мае намеру ў гэты раз неяк інфармаваць пра мой стан здароўя, бо гэта нічога не дае, а толькі выглядае, як спроба абараніцца і пазбегнуць рэпрэсій. Я не спрабаваў абараняцца, спрабаваў толькі прыцягнуць увагу да праблемы і заклікаць да разумнага сэнсу. Бо можна было асудзіць пазней, гэта ні на што не ўплывала, але зноў жа паўтаруся, што гэта ўсё бессэнсоўна. Рэжым проста дыктуе свае патрабаванні, а выканаўцы слепа іх выконваюць.

- Ці адчуваеце вы падтрымку і салідарнасць з боку беларусаў?

- Безумоўна. Многія людзі падтрымліваюць са мной кантакт. Цяпер мой тэлефон знаходзіцца на праслухоўванні, праслухоўваюць і іншыя сродкі сувязі, таму людзі прыязджаюць да мяне дадому, прывозяць нейкія гасцінцы і кажуць словы падтрымкі. Падтрымка безумоўна ёсць. Я належу да такога тыпу людзей, якія бачаць у беларускім народзе такія рысы характару, як гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Шмат хто ў такіх нялюдскіх умовах не вытрымліваюць, але моцныя могуць выстаяць і такіх людзей дастаткова, каб прымусіць рэжым адказаць за ўсе яго здзекі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках