26 красавiка 2024, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія велагоншчыкі здабылі сем узнагарод у першы дзень «Гран-пры Менска»

1
Беларускія велагоншчыкі здабылі сем узнагарод у першы дзень «Гран-пры Менска»
ФОТА: ВЕЛАСІПЕДНЫ КЛУБ «МІНСК»

Найвышэйшага выніку дамаглася ў каманднай гонцы у жанчын нацыянальная каманда Беларусі.

Сем узнагарод здабылі беларускія атлеты ў першы дзень міжнароднага турніру ў велагонках на трэку «Гран-пры Менска».

Найвышэйшага выніку дамаглася ў каманднай гонцы у жанчын нацыянальная каманда Беларусі, яна апярэдзіла каманду велаклубу «Мінск», колеры якой абараняла адна з лідараў трэкавых гонак Таццяна Шаракова.

У мужчынскай камандай гонцы квартэт «Мінска» ў складзе Рамана Цішкова, Рамана Раманава, Міхаіла Шэметава і Алега Агіевіча заняў першае месца, апярэдзіўшы нацыянальную каманду Беларусі. Бронзавыя ўзнагароды - у каманды Расеі, паведамляе БелТА.

У жаночай групавой гонцы ў балах поспех святкавала полька Катажына Паўлоўска, срэбраным прызёрам стала Таццяна Шаракова, а трэцяе месца заняла Ганна Нагорная з Украіны.

Яшчэ два медалі для гаспадароў турніру здабыў Раман Раманаў, які ў гонцы ў балах здолеў стаць бронзавым прызёрам, і Яўген Каралёк, які скончыў выступ з другім месцам. Перамог украінец Віталь Хрыніў.

У другі дзень, 19 траўня, на «Гран-пры Менска» будуць разыграныя медалі ў спрынце ў мужчын, жанчын і юніёраў, у омніуме ў мужчын і жанчын, а таксама ў гіце 1 км у мужчын і гонцы з выбываннем ў юніёраў і юніёрак. Скончыцца турнір на веладроме «Мінск-Арэны» 20 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках