26 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Нашых хлопцаў так проста не зламаць

5
Вольга Нікалайчык: Нашых хлопцаў так проста не зламаць
Вольга Нікалайчык

Беларусы не кінуць у бядзе сваіх патрыётаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org заявіла грамадская актывістка і рэжысёрrка Вольга Нікалайчык:

- У СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што палітвязень Зміцер Паліенка знаходзіцца ў калоніі пад «адмысловым наглядам». На яго павесілі спецыяльную бірку, якую ён павінен увесь час насіць. Як вы можаце гэта пракаментаваць?

- Гэта пераслед палітычнага зняволенага і ўзмацненне ціску. Магчыма, рэжым дамагаецца ад яго нейкай рэакцыі. Бо яны не баяцца маленькага хлопчыка, які важыць 50 кілаграм. Я яго магу на рукі падняць. Дзмітрый - веган, ён не ўжывае ў ежу мяса, малако, cыр.

Гэты ціск сігнал для Еўропы і беларусаў: будзе ціск.

Улады абурыла, што «Крытычная маса» асмелілася без дазволу катацца па горадзе, як яны асмеліліся нібыта патузаць за каўнерык мянта, які пасля гэтага паваліў на зямлю хлопца вагой 50 кілаграм, выбіў зубы і пачаў збіваць. Няма ніякіх довадаў таго, што ён патузаў міліцыянта за каўнер.

Улады спрабуюць запалохаць людзей, каб яны сядзелі, як мышы пад венікам. Але гэты час мінуў, ніхто не будзе сядзець, мы Дзмітрыя не пакінем. Я праз аднаго чалавека атрымала і адправіла яму $50. Зміцер піша выдатныя лісты на беларускай мове, якія ілюструе кацянятамі і кветачкамі. Вось такі ён добры хлопец.

Улады сваімі дзеяннямі дэкларуюць, што ў нас у краіне дыктатура, законы не дзейнічаюць, паказваюць, што яны спадкаемцы Сталіна і НКУС.

Мы, актывісты, будзем рабіць усё, каб гэта спыніць, бо Зміцер не вінаваты. Такой моладдзю ганарыліся б у кожнай краіне. Зміцер - сапраўдны сын беларускай зямлі, годны, мужны.

- Героі народных пратэстаў, якія выходзяць на волю, распавядаюць, што варункі ўтрымання значна пагоршыліся. Што вы можаце сказаць з гэтай нагоды?

- Варункі пагоршыліся не толькі для палітычных зняволеных. Велізарныя грошы, якія ААН вылучае на паляпшэнне пенітэнцыярнай сістэмы і варункаў утрыманняў, распілоўваюцца чыноўнікамі. Катлеткі акрэсцінскія я паела, вынік - атручванне і дыярэя.

Еўропа не маніторыць і не кантралюе, куды ідуць выдадзеныя грошы, бо ніякія камісіі з ЕЗ не прыязджаюць у беларускія турмы: Акрэсціна, Жодзінскую калонію, хай хоць бы ў ЛПП беларускае прыедуць, паглядзяць якія там варункі. Еўропа выдае велізарную колькасць грошай «беларускаму народу», а яны асядаюць у кішэнях лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Трэба пытаць і Еўропу ў тым ліку, чаму выдаюцца велізарныя сродкі беларускаму грамадству, а ўмовы ў турмах толькі пагаршаюцца. Пра палітычных зняволеных я наогул маўчу.

Я пішу лісты фігурантам «справы патрыётаў» Сяргею Стрыбульскаму, Жаўнову-Мілюкову, пішу - лісты не даходзяць. Баяцца мяне ці што? Яны вешаюць на нашых сяброў бэйджыкі, чырвоныя, жоўтыя, называюць «экстрэмістамі», спрабуюць схіліць да калабарацыянізму, але нашых хлопцаў так проста не зламаць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках