26 красавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Дзянісаў: Калі ў краіне шмат палацаў - гэта не значыць, што адразу з'явяцца хакеісты

8
Уладзімір Дзянісаў: Калі ў краіне шмат палацаў - гэта не значыць, што адразу з'явяцца хакеісты
УЛАДЗІМІР ДЗЯНІСАЎ
ФОТА З САЙТА SPORT. BUSINESS-GAZETA.RU

Абаронца нацыянальнай каманды Беларусі параўнаў падрыхтоўку беларускіх і канадскіх хакеістаў.

«Калі ў краіне шмат палацаў, то гэта не значыць, што адразу з'явяцца хакеісты. Паглядзіце, колькі гадоў хакеістам нацыянальнай каманды Канады. І выглядаюць як усе астатнія хакеісты, нібыта не фактурныя. Але ў 18 гадоў чалавек гуляе ў НХЛ, забівае, паказвае добрую гульню. Напэўна, ён неяк па-іншаму рыхтуецца, не так як мы.

Гэта доўгая размова. Атрымліваецца, яны іншыя, падрыхтоўка ў іх іншая. Усе выдатна ведаюць, што пачынаць трэба з дзіцячай школы, але ў нас толькі кажуць пра гэта. Трэба рухацца наперад. Галоўнае, каб цяпер зрабілі правільныя высновы, і пачалася праца над памылкамі», - сказаў Уладзімір Дзянісаў у праграме «Спорт-кадр» на ТК «Беларусь 5», паведамляе tribuna.com.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках