20 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Да канца года незадаволенасць працоўнага класа вырасце

12
Генадзь Фядыніч: Да канца года незадаволенасць працоўнага класа вырасце
Генадзь Фядыніч
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Улады зноў падманулі беларусаў з заробкамі.

У канцы траўня Белстат даў справаздачу: заробкі «растуць» ужо другі месяц запар.

Ці сапраўды сітуацыя на рынку працы пачала паляпшацца, у экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» распавёў старшыня незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

- Ёсць некалькі прычын, чаму з'явіліся такія лічбы, - каментуе свежыя звесткі суразмоўца. - Ёсць шэраг прадпрыемстваў, напрыклад, МТЗ - там людзям прапануюць дзень праз два на тры гадзіны больш працаваць. Гэта значыць, змену адпрацаваў, плюс яшчэ зверху працуеш, ці субота рабочая. Тады хтосьці можа зарабіць не 600 рублёў, а 800 рублёў. Вось і выходзіць, што быццам заробак павялічыўся, але толькі за кошт таго, што работніка пачалі больш інтэнсіўна выкарыстоўваць.

Акрамя таго, са слоў прафсаюзнага лідара, на беларускіх прадпрыемствах прадаўжаюцца скарачэнні і звальненні людзей, што таксама ўплывае на статыстыку.

- Калі кантракты заканчваюцца, кіраўніцтва іх проста не падаўжае - часцей за ўсё так звальняюць пенсіянераў. Прычым, гэта нават не ўважаецца за скарачэнне, пры якім чалавеку павінны выплаціць тры сярэднія заробкі, - адзначае Генадзь Фядыніч.

Што тычыцца размоў пра падвышэнне сярэдняга заробку, экспэрт упэўнены: гэтыя планы так і застануцца нерэалізаванымі.

- Калі гаворка ідзе пра 500 даляраў, кожны думае пра сябе. Многія вераць, што будуць створаныя ўмовы, каб чалавек змог зарабіць гэтыя грошы. Народ чакае, што гэта адбудзецца да канца года. А я мяркую, што гэтага не будзе. І нічога акрамя азлобленасці ў пераважнай большасці працоўнага класа гэтая сітуацыя не выкліча. Асабліва ў рэгіёнах. Людзі гэтых грошай ніколі не ўбачаць - намалююць паперкі, і скажуць, што выканалі ўказанне. А чыноўнікі будуць рапартаваць аб сваіх дасягненнях. Але радавацца тут зусім няма чаму.

На думку прафсаюзнага лідара, дзяржава павінна «весці асобную статыстыку сярэдняга заробку для працоўнага чалавека, кіраўніка, дапаможных рабочых»:

- Тады будзе ўсё зразумела, каму павысілі заробак, а каму не. Трэба ствараць умовы, а не проста патрабаваць і пісаць лічбы на паперы. Цяпер зрабілі справаздачу, што заробак паднялі, а заўтра зноў апусцяць, бо ён не можа штучна падымацца. Заробак павінен быць зароблены.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках