20 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Будзем патрабаваць ад краін G7 падаўжэння санкцый супраць РФ

1
Дональд Туск: Будзем патрабаваць ад краін G7 падаўжэння санкцый супраць РФ
ФОТА: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Старшыня Еўрапейскай Рады выразна пазначыў пазіцыю ЕЗ.

Дональд Туск заявіў, што ЕЗ мае намер патрабаваць ад краін «Вялікай сямёркі» прадаўжаць палітыку санкцый у дачыненні да Расеі за анэксію Крыму і падтрымку сепаратыстаў ва Украіне, паведамляе «Радыё Польшча».

Сёння, 26 траўня, Дональд Туск возьме ўдзел у саміце «Вялікай сямёркі», які пройдзе ў Таарміна на Сіцыліі.

Падчас брыфінгу Дональд Туск адзначыў, што з моманту папярэдняга саміту G7 у Японіі сітуацыя ва Украіне не змянілася, Расея ж прадаўжае ігнараваць Менскія пагадненні. Таму, са слоў Туска, ЕЗ не бачыць прычынаў для касавання або паслаблення санкцыяў.

На пытанне, ці згодныя з гэтым меркаваннем ЗША, кіраўнік Еўрапейскай Рады адказаў неадназначна.

«Падчас размовы з Дональдам Трампам у мяне склалася ўражанне, што ён гатовы да больш істотнага ўдзелу ў развязанні канфлікту ва Украіне, што, зрэшты, не азначае, што нашы меркаванні аб ролі РФ у гэтым канфлікце сыходзяцца», - сказаў кіраўнік Еўрапейскай Рады.

Ён таксама згадаў трагічную сітуацыю ў Сірыі. Ад імя Еўрапейскага Звязу Дональд Туск усклаў віну за вайну ў гэтай краіне на Іран і Расею, якія падтрымліваюць рэжым прэзідэнта Асада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках