20 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За асвятленне «пратэставай вясны» журналістаў «Белсата» аштрафавалі на $9 тысяч

12
За асвятленне «пратэставай вясны» журналістаў «Белсата» аштрафавалі на $9 тысяч

Акрамя таго, журналісты правялі за кратамі больш за месяц.

Цягам сёлетняй вясны карэспандэнтаў «Белсату» шматразова затрымлівалі, судзілі і каралі буйнымі штрафамі за асвятленне акцый пратэсту. Агульная сума штрафаў складае прыкладна 9 тысяч долараў. Акрамя таго, агулам нашыя журналісты правялі за кратамі больш за месяц, паведамляе «Белсат».

Абсалютную большасць штрафаў атрымалі Яўген Меркіс і Ларыса Шчыракова з Гомля. За вясну іх судзілі 4 разы. У асноўным, журналістаў каралі за онлайн-трансляцыі з акцый пратэсту ў рэгіёнах. Акрамя таго, Яўгена Меркіса міліцыянты прэвентыўна затрымлівалі да пачатку акцыі. У ізалятары наш калега правёў 5 содняў.

Самы папулярны артыкул Адміністратыўнага кодэксу, паводле якога абвінавачваюць журналістаў «Белсату» – 22.9 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ), але таксама абвінавачвалі і ў непадпарадкаванні міліцыі (арт. 23.14 КоАП), дробным хуліганстве (арт. 17.1 КоАП) і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП).

Падчас стрыму з Дня Волі 25 сакавіка ў Менску быў затрыманы і пакараны 15 днямі арышту аператар Алесь Баразенка. За кратамі ён трымаў галадоўку. 15 дзён атрымаў і фрылансер Сяргей Пятрухін, які супрацоўнічае з «Белсатам». 24 гадзіны ў Аршанскім РАУС, а пасля ў ІЧУ правяла журналістка Кацярына Андрэева.

Найбуйнейшы штраф за здымкі акцыі пратэсту ў Гомлі атрымаў Алесь Ляўчук – Кобрынскі раённы суд абавязаў яго выплаціць 1380 рублёў. Вялікімі штрафамі таксама пакаралі Вольгу Чайчыц, Кастуся Жукоўскага, Мілану Харытонаву ды іншых. Агулам жа сума штрафаў склала каля 9 тысяч долараў.

Неаднаразова ў дачыненні да журналістаў «Белсату» сілавікі ўжывалі гвалт. Гэтак, падчас чарговых здымак збілі Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву, пашкодзілі апаратуру.

Журналістцы Ларысе Шчыраковай мясцовыя органы апекі пагражалі забраць дзіця, калі тая працягне супрацоўнічаць з «Белсатам».

Пераследавалі цягам «пратэставай вясны» журналістаў і іншых выданняў, але толькі з нашым тэлеканалам сілавыя структуры паслядоўна вядуць такую зацятую барацьбу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках