26 красавiка 2024, Пятніца, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі з шэрым рэчывам сапраўды праблемы

6
Калі з шэрым рэчывам сапраўды праблемы

Беларускія цэментныя заводы прапануюць «ратаваць» заахвочваннем неэфектыўнасці і барацьбой з канкурэнцыяй.

На днях ўрадавая газета «Рэспубліка» апублікавала артыкул пад загалоўкам «Праблемы з шэрым рэчывам», у якой спрабуе растлумачыць, чаму цэментныя заводы, нягледзячы на каласальныя фінансавыя ўліванні і датацыі, застаюцца аднымі з самых стратных прадпрыемстваў у нашай краіне. Усяму віной падзенне попыту на цэмент, высокая закрэдытаванасць прадпрыемстваў, а таксама рост коштаў на энэргарэсурсы, які зрабіў нашу прадукцыю неканкурэнтаздольнай, піша выданне. Таксама афіцыйная газета Савета міністраў прапануе шляхі выхаду з такой сітуацыі, якія не пакідаюць сумневаў - з шэрым рэчывам ў Беларусі сапраўды праблемы, піша сайт belaruspartisan.org.

Нагадаем, яшчэ ў сярэдзіне 2000-х беларускія цэментныя заводы былі прыбытковымі прадпрыемствамі і ўважаліся за смачны кавалак для замежных інвестараў.

Так, у розныя гады іх хацелі набыць французскі канцэрн Lafarge, ірландскі CRH, нямецкі HeidelbergCement і расейскі «Еўрацэмент». Але ўсім ім беларускія ўлады адмовілі, наважыўшы, што прыбытковую цэментавую галіну найлепш пакінуць у дзяржаўнай уласнасці. Тым больш, што попыт на цэмент тады няўхільна рос, як у самой Беларусі (2005-2008 г.г. былі самымі «тлустымі» ў сучаснай гісторыі Беларусі, што выклікала сапраўдны будаўнічы бум), так і ў Расеі, куды ў асноўным экспартаваўся танны беларускі цэмент. Таму ўлады наважылі павялічыць магутнасці, мадэрнізаваўшы заводы, але так як замежным інвестарам быў дадзены ад варот паварот, мадэрнізацыю вырашылі праводзіць за кошт кітайскіх крэдытаў.

Пры гэтым сродкаў на мадэрнізацыю беларускія ўлады не шкадавалі - усяго за перыяд з 2008 да 2013 года, на павелічэнне магутнасцяў трох беларускіх цэментных заводаў было выдаткавана блізу 1,2 млрд еўраў. Аднак, гэтыя крэдыты былі «звязанымі» і Беларусь абавязаная была за іх купляць абсталяванне толькі кітайскіх вытворцаў, што абярнулася для айчынных вытворцаў цэменту фатальнымі наступствамі.

«Мы вельмі напакутаваліся з гэтымі кітайцамі. Яны проста прывезлі не тое абсталяванне, што было патрэбна нам, а тое, якое яны хацелі прадаць. Частка - іржавае, было відаць, што яно доўга дзесьці захоўвалася. Іншая частка - проста не падыходзіла пад нашы тэхнічныя нарматывы. Гэта значыць кітайцы проста скідалі нам свой неліквід. А ў міністэрстве хто разбірацца будзе? Вам грошы далі, пастаўку абсталявання забяспечылі - давайце, мадэрнізуйце!»- распавядаў БДГ намеснік дырэктара аднаго з беларускіх цэментных заводаў.

Такім чынам, прадпрыемствы завінаваціліся і да таго ж засталіся са састарэлым, і вельмі энэргазатратным абсталяваннем.

Сітуацыю пагоршыла яшчэ і тое, што з сярэдзіны нулявых гадоў Расея стала штогод павышаць цану на газ для Беларусі, а энэрганосьбіты складаюць звыш 60%, у сабекошце беларускага цэменту, што прывяло да падзення канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі на расейскім і еўрапейскім рынках.

«Праблема ў тым, што вытворчасць цэменту - вельмі энэргаёмістая. Тут выйграе той, хто зможа мінімізаваць менавіта энэргетычныя выдаткі. І палякі, і расейцы свае вытворчасці мадэрнізавалі еўрапейскімі лініямі, мы - кітайскімі», - распавядаў намеснік дырэктара цэментавага завода. - «У выніку ў расейцаў сабекошт вытворчасці ніжэйшы праз танны прыродны газ. У палякаў - таму што яны забяспечваюць цэментная вытворчасць энэргіяй за кошт цвёрдых бытавых адходаў і біяпаліва (нямецкія тэхналогіі). А ў нас - купляемы на рынку газ».

Як бачым, названыя вышэй праблемы з'явіліся не самі сабой - гэта заканамерны вынік, той палітыкі, якую праводзіць улада. Менавіта на ёй ляжыць адказнасць за правядзенне правальнай мадэрнізацыі, у выніку якой на заводы было пастаўлена састарэлае кітайскае абсталяванне, а прадукцыя стала дарагой і неканкурэнтаздольнай. Менавіта яны пашырылі вытворчасць, не клапоцячыся пра попыт, і загналі прадпрыемства ў запазычанасці, не думаючы пра тое, як яны будуць іх вяртаць.

У выніку цэментныя заводы сталі аднымі з самых стратных беларускіх прадпрыемстваў.

Так, паводле вынікаў 2015 года страты «Крычаўцэментнашыфер» склалі 488 млрд, «Беларускага цэментнага завода» - 330 млрд, «Краснасельскбудматэрыялы» - 249 млрд недэнамінаваных рублёў (у агульнай складанасці блізу 55 млн даляраў). Звесткі пра страты за 2016 год пакуль не апублікаваныя, але мяркуючы з вынікаў першага паўгоддзя, яны будуць яшчэ вышэйшыя. І, вядома, зноў лягуць на плечы падаткаплацельшчыкаў.

Здавалася б, у такой сітуацыі, проста не застаецца іншага выйсця, як прызнаць, што дзяржава не спраўляецца з кіраваннем цэментнымі заводамі і даверыць яго прыватным інвестарам. Але замест гэтага ўрадавая газета распавядае пра «наватарскія» пастановы ААТ «Беларускі цэментны завод» і ААТ «Крычаўцэментнашыфер», дзе газ на новых лініях выкарыстоўваюць толькі для разагрэву абсталявання. Асноўную ж энэргетыку спачатку перавялі на вугаль, а затым і на торф і брыкеты, чым крыху знізілі сабекошт, але не настолькі, каб вылезці са страт, прызнае «Рэспубліка».

Пра продаж жа цэментных заводаў у афіцыйным рупары Савета міністраў нават не думаюць. Наадварот, заклікаюць знішчыць нават тыя парасткі канкурэнцыі, якія сёння паміж імі маецца месца быць і аб'яднаць заводы ў адзінага цэментавага манапаліста. Справа ў тым, што летась «Краснасельскбудматэрыялы», у сувязі з будаўніцтвам БелАЭС, цэлых 2 месяцы працаваў на поўную магутнасць і нават быў вымушаны ненадоўга ўключыць стары канвеер, які вырабляе цэмент даражэйшы, чым гэта мог бы зрабіць, напрыклад, «Беларускі цэментны завод». І хоць «Краснасельскбудматэрыялам» за кошт гэтага атрымалася скараціць свае страты, гэта не перашкодзіла газеце зрабіць выснову, што «пры лішніх магутнасцях і нізкім попыце канкурэнцыя прыводзіць толькі да дэмпінгу або да работы прадпрыемстваў на мінімальнай маржы і губіць усіх удзельнікаў рынка».

Не да канца зразумела, хто такімі публікацыямі падрыхтоўвае глебу для прыняцця пастановы аб аб'яднанні цэментных заводаў у манаполію, але відавочна, што пакуль такія думкі пераважаюць - у Беларусі вялікія праблемы з шэрым рэчывам і прадпрыемствам са страт яшчэ доўга не выбрацца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках