26 красавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі-дылетанты пакідаюць беларусаў без пенсій

87
Чыноўнікі-дылетанты пакідаюць беларусаў без пенсій
КРЫНІЦА: CARTOONBANK.RU

Нармальныя пенсіі і годныя заробкі магчымыя пры змене ўлады.

Пра тое, што многія беларусы могуць застацца без паўнавартасных пенсій, у інтэрв'ю Charter97.org распавёў экс-міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў.

- Спроба самаспалення работніцы гомельскага «Камінтэрна» праз праблемы з пенсіяй абурыла грамадскую думку ў Беларусі. Як былы міністр працы якую ацэнку вы можаце даць таму, што адбылося ў Гомелі?

- У гэтым выпадку гаворка ідзе пра тое, што ў працаўніцы «зніклі» 18 гадоў працоўнага стажу ў Расеі. Жанчына да гэтага працавала ў Петразаводску і цяпер не можа атрымаць адтуль дакументы.

Урок з гэтай гісторыі для беларусаў толькі адзін: у варунках такой бюракратыі вакол пенсій, якая існуе ў нашай краіне, пра пенсію трэба турбавацца, што называецца, з маладосці - як толькі пачынаеце свой працоўны стаж. Таму што страціць пенсію сталася значна лягчэй, чым можна сабе ўявіць.

Няшчаснай жанчыне магу толькі параіць паспрабаваць праз нейкія праваахоўныя органы ў Расеі аднавіць дакументы аб 18 гадах працоўнага стажу.

Нешта такоўскае - самому давесці сваё права на паўнавартасную пенсію - давядзецца зараз рабіць і шмат якім беларусам. Калі раней гэтым займаліся аддзелы кадраў і дзяржава, то цяпер кожны сам павінен змагацца за сваю пенсію.

- Дайшло да таго, што беларусам цяпер даводзіцца змагацца не толькі за пенсію, але і за заробак. Не так даўно працоўны пратэставаў на вежавым кране... Ці ёсць у гэтых з'явах нейкая заканамернасць?

- Так, гэта вельмі паказальна: рабочы ўздымаўся на кран, бо яму не плацілі, як мае быць, заробак. Гэта сведчыць пра адно: усе гэтыя захады дзяржавы для «прымусу» плаціць заробак рабочым - не дзейнічаюць.

Мы бачым, што дзяржава не забяспечвае таго, чым яна павінна непасрэдна займацца. У сувязі з гэтым у Беларусі цяпер узнікла адная праблема. Дакладней, праблем у краіне шмат, але гэтая як мага лепш характарызуе ўсю парадаксальнасць сітуацыі: работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў могуць застацца без пенсій. Адміністрацыя гэтых прадпрыемстваў проста не плаціць унёскі у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

А ў выніку, як пішуць самі чыноўнікі, рабочыя застануцца без паўнавартасных пенсій, бо гэтыя неаплачаныя гады не ўвойдуць у стаж. Гэта проста апафеоз некампетэнтнасці ўладаў. Ну як можа дзяржава не забяспечыць таго, каб яе ж – дзяржаўныя прадпрыемствы не забяспечвалі пенсію сваім работнікам?!

Яшчэ зразумела, калі яны не могуць прыватнае прадпрыемства абавязаць плаціць унёскі ў ФСАН. Там заўсёды можна абвясціць працэдуру банкруцтва, распрадаць маёмасць і выплачваць завінавачанасці ў заробках і адлічэннях у пенсійны фонд. А чаму дзяржаўныя прадпрыемствы гэтага не робяць?

Або вось яшчэ паказальны прыклад «творчасці» нашых чыноўнікаў: пенсійны стаж у Беларусі пачалі лічыць, зыходзячы з колькасці ўнёскаў, пералічаных у ФСАН. А што рабіць тым, за каго не плацілі? А што рабіць вайскоўцам і іншым службоўцам, з якімі не падоўжылі кантракт, і яны былі выкінутыя са сваёй сістэмы? У выніку вельмі многія беларусы, за каго не плацілі ў ФСАН, страцілі частку працоўнага стажу.

Гэта кажа толькі пра адно: чыноўнікі, якія атрымліваюць вельмі добрыя грошы - зусім не прафесіяналы. Яны проста дылетанты. І гэтыя дылетанты атрымліваюць з народнай кішэні добрыя заробкі, сядзяць ва ўтульных кабінетах і далей надзімаюць шчокі.

А праз іх дылетантызм многія беларусы застануцца без пенсій.

А ўсё таму, што калісьці, 23 гады таму, грамадзяне нашай краіны паспадзяваліся на дурніцу. На жаль, цяпер даводзіцца за гэта расплачвацца. Так атрымалася, што пытанне нармальных пенсій і годных заробкаў стала пытаннем змены ўлады.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках