10 траўня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Беларусы адсвяткавалі «Свята Сонца» ў Дудутках

Фотафакт: Беларусы адсвяткавалі «Свята Сонца» ў Дудутках

Фаер-шоў была нададзеная асаблівая ўвага.

У музейным комплексе «Дудуткі» выхадныя былі прысвечаныя другому міжнароднаму фолк-фэсту «Свята Сонца» і агню як галоўнаму знаку Купалля. А таму і не дзіўна, што фаер-шоў была нададзеная асаблівая ўвага. Хоць і пра дзедаўскія традыцыі ніхто не забыўся, піша onliner.by.

Перад гледачамі ў фармаце «вогненнага шоў» выступілі блізу 20 каманд, што прадэманстравалі сваё ўменне спраўляцца з агменямі полымя. На канцэртнай пляцоўцы можна было пачуць выступ музычных калектываў, якія працуюць у folk/folk-rock/pagan і сумежных кірунках. Традыцыйнымі для такіх святаў сталі карчма з беларускай народнай кухняй, горад майстроў і купальскі кірмаш са шматлікімі рамеснікамі і іх таварамі - ад збройнікаў да гарбароў.

На этнапляцоўцы тым часам аднаўлялі традыцыйныя абрады святкавання Купалля: варажылі, плялі і запускалі вянкі па Пцічы, распальвалі купальскія вогнішчы. Тым жа, хто хацеў глыбей акунуцца ў старажытны побыт, прапаноўвалі пастраляць у лучным і арбалетным цірах, узяць удзел у народных і сярэднявечных гульнях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках