З'явіліся ўражлівыя кадры магутнага выбуху ў Белгарадзкай вобласці
5- 8.06.2026, 21:12
- 3,494
Відэафакт.
У сеціве з'явіліся дадатковыя кадры магутнага выбуху ў Белгарадзкай вобласці РФ, знятыя мясцовым жыхаром.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на відэа бачны вялікі слуп дыму, які падымаецца над месцам выбуху, а таксама чуваць гукі наступнай дэтанацыі.
Паводле дадзеных мясцовых СМІ, інцыдэнт адбыўся ў раёне вёскі Белоўскае недалёка ад Белгарада.
Спачатку паведамлялася пра верагоднае падзенне расійскай авіябомбы ФАБ, аднак пазней з'явіліся паведамленні, што выбух мог адбыцца на складзе боепрыпасаў.
У той жа час шэраг расійскіх СМІ дапускае, што дэтанацыя магла быць наступствам атакі беспілотніка на склад з боепрыпасамі.
Афіцыйна расійскія ўлады заявілі толькі пра факт дэтанацыі, не ўдакладняючы яе прычын.
Паводле інфармацыі белгарадскага аперштаба, у выніку выбуху былі пашкоджаныя жылыя дамы і адміністрацыйны будынак, а пяцёра мясцовых жыхароў атрымалі кантузіі.