26 красавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне склалі першы пратакол за нашэнне «георгіеўскай стужкі»

19
Ва Украіне склалі першы пратакол за нашэнне «георгіеўскай стужкі»

Парушальнікам пагражае блізу $100 штрафу.

Паліцыя ў Дняпры склала адміністрацыйны пратакол за нашэнне георгіеўскай стужкі. Яна была заўважаная 22 чэрвеня на мерапрыемстве ў гонар Дня смутку і ўшаноўвання памяці ахвяр вайны ў адной з удзельніц, піша meduza.io.

- На месцы здарэння быў складзены пратакол паводле арт.173-3 КУаАП (выраб і прапаганда «георгіеўскай стужкі», - гаворыцца ў паведамленні.

Па паведамленнях украінскіх СМІ, гаворка ідзе аб першым выкарыстанні закона, які забараняе «георгіеўскую стужку», які Пятро Парашэнка падпісаў 12 чэрвеня.

Артыкул украінскага КУаАП прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу 850 ($32) -2550 ($97) грыўняў. Пры паўторным парушэнні цягам года - штраф да 5100 грыўняў. Таксама прадугледжаны адміністрацыйны арышт на 15 дзён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках