26 красавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эфектны момант зносу танкам слупа ў Менску трапіў на відэа

86
Эфектны момант зносу танкам слупа ў Менску трапіў на відэа
ФОТА: CITYDOG.BY

Танк на поўным хаду занесла, развярнула і ўдарыла ў ліхтар.

Увечары 24 чэрвеня ў Менску прайшла рэпетыцыя парада, запланаванага на Дзень Рэспублікі. Падчас праезду па праспекце Незалежнасці да месца правядзення парада адзін з танкаў каля станцыі метро «Маскоўская» ўрэзаўся ў слуп.

Адзін з мінакоў выпадкова зняў момант аварыі. Танк занесла, развярнула і ўдарыла ў ліхтар. Танкіст, які сядзеў у люку, можна сказаць, нарадзіўся ў кашулі, піша nn.by.

Шчасце, што побач не было людзей і ніхто не загінуў.

Танкі рухаліся па цэнтральным праспекце беларускай сталіцы на даволі вялікай хуткасці і на значнай адлегласці адзін ад аднаго.

Магчыма, танкіст празмерна разагнаўся, а потым скінуў газ. І гэта, імаверна, адбылося на адрэзку дарогі, на якім адзін трак трапіў ў ваду, а другая - на сухое месца. Аднак усё гэта толькі гіпотэзы, канчатковы вердыкт вынесе аўтаінспекцыя.

Фота: facebook.com

На месцы здарэння працавала ДАІ.

Сама генеральная рэпетыцыя парада пачалася а 22.00, таму па маршруце праспект Машэрава - вуліца Ціміразева - вуліца Сапёраў - праспект Пераможцаў - вуліца Арлоўская - плошча Бангалор - вуліца Сурганава - праспект Незалежнасці - праспект Машэрава рух быў абмежаваны.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках