26 красавiка 2024, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казка пра белага бычка даўжынёй у 10 гадоў

2
Казка пра белага бычка даўжынёй у 10 гадоў

Рэцэсія і эканамічны крызіс у Беларусі, што пачаліся ў 2010 годзе, будуць працягвацца да 2020-га.

Выступаючы на прэзентацыі «Беларускага штогодніка», арганізаванай сайтам «Наша меркаванне», Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і шэрагам іншых структур, навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Зміцер Крук канстатаваў, што ў Беларусі ўзнікла прывыканне да крызісу і рэцэсіі. З ягоных слоў, гэта, напэўна, галоўная тэндэнцыя 2016-га года, паведамляе ej.by.

Кажучы пра перспектывы эканамічнага развіцця Дзмітрый Крук адзначыў, што «з вялікай імавернасцю ўсё 10-годдзе: з 2010 да 2020 года будзе страчанае». Ён таксама адзначыў, што пры адсутнасці рэформаў многія абяцанні, што гучаць, ні да чаго не вядуць.

«Казка пра белага бычка працягваецца і нейкіх падстаў для аптымізму вылучыць нельга», - прызнаў Дзмітрый Крук, анансаваўшы свой артыкул у «Беларускім штогодніку».

Між іншым, у гэтай працы адзначаецца, што сукупныя страты ад рэцэсіі за два апошнія гады дасягнулі трывожных значэнняў. У 2016 годзе ВУП скараціўся на 2,6%, а за два апошнія гады зніжэнне выпуску склала 6,4%. Валавае назапашванне асноўнага капіталу ў 2016 годзе знізілася на 16,7%, а за два гады аб'ём інвестыцый скараціўся на 29,6%.

У галіновым разрэзе адзінай крыніцай росту ў 2016 годзе стала сельская гаспадарка: дабаўленая вартасць вырасла на 3,4%, забяспечыўшы 0,2 адсоткавага пункта прыросту выпуску. У 2016 годзе лідарамі спаду стала будаўніцтва (-15,9%) і гандаль (-7,4%). Прычым у будаўніцтве страты выпуску за два гады склалі блізу 27%.

У заключэнне Дзмітрый Крук у сваёй працы канстатаваў, што ў 2016 годзе эканамічны спад набыў устойлівы характар з пераважна структурнымі фактарамі, як рухаючай сілай.

«Аўтаматычнага выхаду з такой рэцэсіі не адбудзецца, таму яна можа доўжыцца доўга. Больш за тое, пакуль захоўваецца адмоўны трэндавы рост, малаверагоднае і практычна недасягальнае забеспячэнне ўстойлівага росту выпуску.

Выхад у зону станоўчага росту можа адбывацца толькі на фоне адчувальных паляпшэнняў у замежнай кан'юнктуры. Але нават у гэтым выпадку паказчыкі росту будуць блізкія да нулявой адзнакі і няўстойлівыя. Гэта значыць вяртанне да рэцэсіі будзе вісець пастаянным дамоклавым мячом над эканомікай», - падзяліўся меркаваннем эканаміст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках