26 красавiка 2024, Пятніца, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада здымае абмежаванні з гандлю з Беларуссю

7
Канада здымае абмежаванні з гандлю з Беларуссю

(aбноўлена) Да 12 ліпеня ў санкцыйным спісе Канады застаюцца толькі Беларусь і Паўночная Карэя.

Працэс зняцця з Беларусі канадскіх санкцый, які пачаўся больш за год таму, завершыцца 12 ліпеня, паведамляе сайт урада Канады.

Беларусь выключаць са спісу краін, для экспарту ў якія патрэбны дазвол Міністэрства замежных спраў і міжнароднага гандлю Канады (Area Control List). Сёння там знаходзяцца толькі Беларусь і Паўночная Карэя.

Канада ўвяла эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў снежні 2006 года. Атава патлумачыў сваю пастанову жаданнем аказаць ціск на кіраўніцтва Беларусі праз парушэнне правоў чалавека.

У траўні 2016 года МЗС Канады заявіла, што санкцыі будуць скасаваныя «ў адказ на нядаўнія пазітыўныя падзеі ў Беларусі». У ведамстве ўдакладнілі, што маюць на ўвазе канструктыўную ролю Менска ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, правядзенне прэзідэнцкіх «выбараў» у кастрычніку 2015 года, якія не былі адзначаны «гвалтам і запалохваннем, як на папярэдніх выбарах», і «вызваленне палітвязняў».

«Гэта пастанова ўзгадняецца з мерамі, якія былі прынятыя ЗША і Еўразвязам у кастрычніку 2015 года (ЗША і ЕЗ замарозілі санкцыі - рэд.)», - гаварылася ў леташнім паведамленні ведамства.

Да нядаўняга часу Канаду ў Беларусі прадстаўляў часовы павераны. 13 снежня 2016 года Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Канады ў Беларусі Стывена дэ Бора.

Праваабаронцы занепакоеныя

Human Rights Watch адзначае, што, нягледзячы на «сяброўскую рыторыку», у Беларусі не адбываецца сапраўднага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека.

Арганізацыя нагадвае, што Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай з пакараннем смерцю і не збіраецца ўводзіць на яго мараторый.

«Працягваецца пераслед праваабаронцаў і крытычна настроеных журналістаў па ілжывых абвінавачваннях», - гаворыцца ў дакладзе Human Rights Watch World Report 2017, апублікаваным 29 студзеня. Арганізацыя таксама акцэнтуе ўвагу на заканадаўстве, якое абмяжоўвае свабоду выказвання, пашыраючы межы паняцця «экстрэмізм».

Amnesty International нагадвае, што Беларусь працягвае адмаўляцца ад супрацоўніцтва з адмысловым дакладчыкам ААН у правах чалавека і працягвае сачыць за сваімі грамадзянамі.

«Прававыя рамкі, якія рэгулююць сакрэтны нагляд, дазваляюць уладам праводзіць шырокамаштабнае сачэнне за сваімі грамадзянамі практычна без падстаў» - гаворыцца ў дакладзе Amnesty за 2016-17 гады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках