28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Канады: Дыялогу з рэжымам не будзе

3
Беларусы Канады: Дыялогу з рэжымам не будзе

«Згуртаванне беларусаў Канады» выказала сваю прынцыповую пазіцыю на З'ездзе беларусаў свету.

Валянціна Шаўчэнка з Канады на З'ездзе беларусаў свету агучыла жорсткую пазіцыю Згуртавання беларусаў Канады. Адна з прычын - падзеі 25 сакавіка ў Менску, перадае «Радыё Свабода».

- На З'ездзе я сказала пра тое, што ў той сітуацыі, якая існуе ў Беларусі, мы не бачым магчымасці стасункаў з афіцыйнымі органамі і ўстановамі. Мы ўсёй душой падтрымліваем грамадзянскую супольнасць, мы дапамагалі, дапамагаем і будзем дапамагаць тым, хто змагаецца за новую Беларусь. Патрыёт - гэта не той, хто ціха сядзіць і з усім згаджаецца, патрыёт той, у каго баліць душа за радзіму, гісторыю і мову. У каго баліць душа за тых, хто сядзіць за кратамі, бо гэтага камусьці захацелася.

Для мяне вельмі важна, што патрыёты сёння на волі, чалавечае жыццё - галоўная вартасць, чалавек не павінен марнаваць ніводнага дня свайго жыцця на турму, - распавяла Валянціна Шаўчэнка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках