26 красавiка 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кватэры ў Беларусі «губляюцца» тысячамі

23
Кватэры ў Беларусі «губляюцца» тысячамі

Будаўнічая галіна Беларусі прадаўжае дэманстраваць скарачэнне аб'ёмаў будаўніцтва жылля.

Год 2017

Так, паводле звестак Белстата, у студзені – чэрвені 2017 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 22,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 916,5 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля, піша ej.by. Для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў, уведзена ў эксплуатацыю 641,7 тыс. кв. метраў агульнай плошчы, або 33,5% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 284,4 тыс. кв. метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 366,8 тыс. кв. метраў. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 519,8 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля, або 27,1% ад агульнага ўводу ў краіне.

Тэарэтычна, той факт, што жыллё ў краіне ў прынцыпе будуецца, ужо павінен навяваць пазітыў. Хоць сёлетнія звесткі можна параўнаць з першымі 6 месяцамі года папярэдняга.

Год 2016

У студзені – ліпені 2016 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 28,1 тыс. новых кватэраў (на 5,3 тысячы кватэраў больш, чым у 2017). Уведзена ў эксплуатацыю 2 377,1 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля (на 460,6 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе).

Для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў, уведзена ў эксплуатацыю 841,6 тыс. кв. метраў агульнай плошчы (на 199,9 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), або 35,4% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў, пабудавана: з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 564,2 тыс. кв. метраў (на 279,8 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 509 тыс. кв. метраў (на 142,2 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе).

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 602,2 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля (на 82,2 тыс кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), або 25,3% ад агульнага ўводу ў краіне.

Год 2015

У студзені – чэрвені 2015 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 33,4 тыс. новых кватэраў (на 10,6 тыс. новых кватэраў больш, чым у 2017 годзе). Уведзена ў эксплуатацыю 3 103,4 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (на 1186,9 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), што складае 77,6% да прадугледжанага задання на год.

Для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў, уведзена ў эксплуатацыю 1 261,3 тыс. кв. метраў агульнай плошчы (на 619,6 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), або 40,6% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў, пабудавана:

з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 1 013,5 тыс. кв. м (на 729,1 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), а ў шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 770,8 тыс. кв. м. (на 404 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе).

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 892,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (на 373,1 тыс кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), або 28,8% ад агульнага ўводу ў краіне.

Год 2014...

Варта адзначыць, што ў студзені – чэрвені 2014 года ў Беларусі было пабудавана 37,9 тыс. новых кватэраў, гэта значыць на 15,1 тыс. кватэраў больш, чым у 2017 годзе.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках