26 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка давёў беларусаў «да ручкі»

76
Лукашэнка давёў беларусаў «да ручкі»
Карыкатура: CARTOON.KULICHKI.COM

Заробкі ў людзей проста жабрацкія.

Эканоміка Беларусі нібыта расце, але прыбыткі насельніцтва падаюць. Пра гэта сведчаць звесткі Белстата за першае паўгоддзе 2017 года. Уяўную супярэчнасць тлумачыць эксперт.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі ў першым паўгоддзі зафіксаваны рост эканомікі: ВУП за гэты час вырас на 0,9% і заробкі выраслі на 2%. Што ж тычыцца такога паказніка, як рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі насельніцтва, то ў студзені – траўні 2017 годзе яны ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам скараціліся на 1,2%. Толькі ў студзені рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі насельніцтва Рэспублікі Беларусь склалі 95,5% да ўзроўню студзеня 2016 года.

Навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC, Мінск) Дзмітрый Крук у інтэрв'ю БДГ патлумачыў, што супярэчнасць у такіх статыстычных звестках толькі ўяўная. Галоўнай прычынай скарачэння паказніка прыбыткаў насельніцтва эксперт бачыць скарачэнне прыбытковасці адсоткавых ставак у дэпазітах.

«Вельмі істотна за апошні год скараціліся стаўкі ў дэпазітах. Калі раней стаўкі ва ўкладах у беларускіх рублях былі ў раёне 18–19% у намінальным выражэнні, а ў рэальным выражэнні – пад 10–12% гадавых, то сёння гэта 11–12% у намінальным выражэнні і 4–5% у рэальным. Рэальная прыбытковасць ад ашчаджэнняў істотна знізілася. Паколькі прыбытковасць вось гэтай часткі знізілася, то гэта паўплывала і на ўсе рэальныя прыбыткі», – сказаў Дзмітрый Крук.

Як тлумачаць у Белстаце, у агульным аб'ёме грашовых прыбыткаў аплата працы займае 61,6%, прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбыткі, – 8,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) – 24,7%, прыбыткаў ад уласнасці і іншыя прыбыткі – 5,6%.

Такім чынам, зніжэнне ставак ва ўкладах – толькі частка гісторыі, якая тлумачыць зніжэнне паказніка прыбыткаў насельніцтва. Разам з тым менавіта тут назіраецца анамалія. «Большасць крыніцаў – расце прыкладна прапарцыйна эканамічнаму росту эканомікі краіны. Але ўдзельная вага прыбыткаў ад ашчаджэнняў – яна даволі істотная ў агульнай структуры прыбыкаў насельніцтва. І гэта ўплывае на агульную суму», – тлумачыць эксперт.

Дзмітрый Крук рэзюмуе: «рэальныя прыбыткі знізіліся, але яны зніжаюцца таму, што летась адсоткавыя стаўкі ў дэпазітах былі залішне высокія. Сёлета яны выйшлі на больш адэкватны ўзровень».

Пры гэтым прадстаўнік BEROC згаджаецца, што па-за залежнасцю ад канкрэтнай прычыны змены паказнікаў, статыстыка сведчыць «рэальныя прыбыткі насельніцтва скарачаюцца – гэта азначае, што насельніцтва прадаўжае бяднець».

Эканаміст нагадвае, што за апошнія тры гады сярэдняя хатняя гаспадарка страціла да 15% сваіх прыбыткаў. За кошт гэтага скараціліся ашчаджэнні насельніцтва – людзі спрабуюць за кошт сваіх ранейшых ашчаджэнняў падтрымліваць стары ўзровень спажывання пры новых, паніжаных прыбытках.

Белстат фіксуе няроўнасць у прыбытках у рэгіёнах Беларусі. Так, у Берасцейскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях найбольш высокая ўдзельная вага насельніцтва з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшых за бюджэт пражытачнага мінімуму (8,7%, 8,1% і 7,6% адпаведна). Цяпер у сярэднім на душу насельніцтва ён складае ў Беларусі 183,82 рубля (блізу 81,68 еўра).

Самыя заможныя людзі жывуць у Менску. Тут самая вялікая група (25,2%) атрымлівае прыбыткі больш за 600 рублёў (266,62 еўра) – верхняя планка ў звестках Белстата. У рэгіёнах частка насельніцтва з такімі прыбыткамі ў два разы меншая. Найбольш распаўсюджаны ўзровень прыбытку ў Беларусі – яго атрымлівае 16,6% жыхароў краіны – знаходзіцца ў межах 400–500 рублёў (177,75 – 222,18 еўра).

Пры гэтым Дзмітрый Крук адзначае таксама няроўнасць прыбыткаў гарадскога і вясковага насельніцтва. Менавіта вясковыя раёны пацярпелі больш – асабліва ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Паводле словаў эксперта, «там 15% ад усяго вясковага насельніцтва знаходзіцца за рысай беднасці. Гэта вельмі істотна».

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках