26 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Лясун: Думаем над пытаннем вяртання ў Беларусь

1
Аляксандр Лясун: Думаем над пытаннем вяртання ў Беларусь
АЛЯКСАНДР ЛЯСУН
ФОТА: РІА НАВІНЫ/ АЛЯКСАНДР ВІЛЬФ

Беларускі пяціборац, які выступае за РФ, можа вярнуцца на радзіму.

Алімпійскі чэмпіён у пяціборстве ў складзе каманды Расеі Аляксандр Лясун распавёў пра тое, што разважае аб магчымасці вяртання ў Беларусь, піша «Трибуна».

- Я рады, што так усё адбылося. Таму што на той момант, калі б я застаўся тут, то я быў бы нікім.

Цяпер сітуацыя ў беларускім пяцібор'і кардынальна памянялася. Вельмі вялікі патэнцыял у беларускай каманды. З бюджэтам, кіраўніцтвам і маладым пакаленнем. Трэба ўсё разам здолець сабраць і ўсё атрымаецца.

Ці ёсць разважанні на тэму вяртання? Думаем над гэтым пытаннем. Гэтае пытанне вельмі няпэўнае.

- Усё ж разважаеце?

- Вядома. Разважаю, - сказаў Лясун ў эфіры праграмы «Спорт кадр» на «Беларусь 5».

Раней Charter97.org паведамляў, што Лясун стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы.

Нагадаем, Лясун з'яўляецца выхадцам з Барысава і ў Расею перабраўся ў 22 гады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках