20 красавiка 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Беларусь зможа выйсці ў космас са сваім касмічным караблём

142
Мясніковіч: Беларусь зможа выйсці ў космас са сваім касмічным караблём

Наступны крок - свой чалавек у космасе.

Беларусы, якія захапляюцца космасам, могуць цешыцца і з надзеяй глядзець у будучыню: старшыня Савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаў здагадку, што ў не далёкай перспектыве Беларусь будзе мець магчымасць выйсці ў космас са сваім касмічным караблём. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю БелТА.

Мясніковіч расказаў аб паспяховым запуску ў космас беларускага спадарожніка, звесткі з якога выкарыстоўваюцца ў МНС, Мінабароны, Мінпрыроды, Мінсельгасхарчы, Мінлясгасе і прадаюцца за мяжу. Цяпер Беларусь прыступае да стварэння другога спадарожніка. Наступны крок - свой чалавек у космасе.

- Безумоўна, чарговым сур'ёзным крокам можа быць наш касманаўт у космасе. Гэта не абавязкова павінен быць цалкам беларускі касмічны апарат, які даставіць яго на арбіту і назад. Тут можна казаць пра этапнасці. Першы крок, напрыклад, - уваходжанне беларуса ў склад міжнароднага экіпажа і праца на МКС. У будучыні, не выключаю, мы будзем мець магчымасць самастойна выйсці ў космас са сваім касмічным караблём. І гэта не фантастыка. Калі раней касманаўта рыхтавалі многія гады, то сёння такая падрыхтоўка адбываецца значна хутчэй, магчымасці тэхнікі таксама іншыя. Але ўсё павінна быць прадумана і рацыянальна.

Міхаіл Мясніковіч перакананы, што Беларусь паўнапраўна можна назваць касмічнай дзяржавай:

- Космас для нас становіцца ўжо прызнанай галіной эканомікі, што ўстойліва функцыянуе, а не проста чымсьці разавым. Сёння мы касмічная дзяржава, мы вядомыя. Галоўнае, не спыняцца ў развіцці, а рухацца далей. Вядучыя краіны вядуць даследаванні калязямной прасторы, Сонечнай сістэмы, Галактыкі. Адпрацоўваюцца тэхналогіі, прыборы і апараты для розных сфер дзейнасці чалавека, і беларускія спецыялісты і навукоўцы працуюць з замежнікамі на роўных, мы не на задворках. Гэта тычыцца нашай дзейнасці не толькі ў космасе.

Для пашырэння далягляду і пацвярджэння статусу касмічнай дзяржавы 1 лістапада 2013 года рашэннем 68-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН Беларусь прынятая ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Старшыня Савета рэспублікі лічыць гэтую падзею вяхой у гісторыі краіны.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках