5 кастрычнiка 2024, Субота, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла гучная акцыя «За мірную Беларусь!» (Відэа, онлайн)

36
У Менску прайшла гучная акцыя «За мірную Беларусь!» (Відэа, онлайн)
Фота: @pr0tez

Сотні чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы і пайшлі да Дома ўрада.

Выйсці 3 ліпеня а 14.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Менску заклікаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч. Удзельнікі акцыі патрабавалі скасавання беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017».

Сайт Charter97.org праводзіць тэкставую онлайн-трансляцыю з акцыі. Відэа далі «Белсат» і «Радыё Свабода».

14.55

Акцыя скончаная. Дзякуй, што былі з намі!

14.48

Некалькі дзясяткаў чалавек яшчэ застаюцца на плошчы Незалежнасці.

14.47

Рэжысёрка Вольга Нікалайчык застаецца на плошчы з партрэтам палітвязня Змітра Паліенкі і лозунгам «Свабоду Паліенку!».

Фота: «Радыё Свабода»

14.44

Статкевіч: «Чым больш мы будзем пратэставаць супраць вучэнняў - тым меншая пагроза ад іх. Я супраць прысутнасці ў Беларусі ўсякіх замежных войскаў, тым больш краіны, якая ваюе. Ніхто не ведае, што надумае Пуцін, тым больш напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расеі. Таму мы павінны рэагаваць на небяспеку. Акцыя будзе - і яна будзе нечаканай і нестандартнай».

14.42

Статкевіч: «Перад вучэннямі ў верасні трэба паказаць нашу волю да незалежнасці і суверэнітэту. Пастанова, у якім фармаце пройдзе акцыя, будзе прынятая Радай БНК у сярэдзіне ліпеня».

14.41

Мікалай Статкевіч заявіў, што сыдзе з плошчы апошнім.

14.34

Некаторыя ўдзельнікі акцыі робяць сэлфі са Статкевічам. Журналісты адзначаюць, што акцыя была вельмі арганізаванай, прыкметнай і гучнай.

14.33

Статкевіч падзякаваў яшчэ раз усім і заклікаў сабрацца на Плошчы ў верасні. «Там будзе крыху іншы фармат, бо рызыка акупацыі тады будзе большай». «Вы - соль гэтай зямлі, вы - супер», - звярнуўся Статкевіч да ўдзельнікаў акцыі.

Фота: @pr0tez

14.32

Статкевіч: «Дзякую ўсім, хто прыйшоў сёння на акцыю. Мы сёння зрабілі важную справу: мы забралі ў гэтай банды і дату 3 ліпеня - гэта наша гісторыя, гэта нашыя продкі гінулі, вызваляючы Менск. Мы будзем збірацца на гэтай плошчы зноў і зноў, пакуль наша краіна не атрымае нармальную ўладу і свабоду».

14.31

Гучыць песня Някляева і Вайцюшкевіча «Сцяг».

14.30

Калона прыйшла на плошчу Незалежнасці.

14.27

«Выйшаў, каб пратэставаць супраць вучэнняў у верасні. Вучэнняў, якія будуць праводзіць разам з акупантамі, якія адціснулі ва ўкраінцаў Крым. Для Беларусі - ганьба быць у хаўрусе з такімі акупантамі », - заявіў удзельнік акцыі з бел-чырвоным-белым і ўкраінскім сцяжкамі.

14.25

Калона спынілася перад плошчай Незалежнасці. Людзі скандуюць «Верым, можам, пераможам!», «Радзіма, свабода, далоў Луку-вырадка!» і «Жыве Беларусь!».

14.23

Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!». Журналісты адзначаюць, што акцыя вельмі гучная. «Хачу жыць у нармальнай краіне. Надакучыла глядзець на гэтых маральных вырадкаў у форме. Хачу, каб у майго дзіцяці было нармальнае жыццё. Хачу змены ўлады», - заявіла ўдзельніца акцыі, маладая мама з дзіцем.

Фота: «Радыё Свабода»

14.20

Калона спынілася каля будынку МУС. Статкевіч нагадаў аб «подзвігах» міліцыі, якая збівала мірных дэманстрантаў, жанчын і дзяцей. Людзі скандуюць «Ганьба» на адрас міліцыі.

14.19

Каля калоны спыніўся дзіўны ружовы мікробус, з якога хацелі было выйсці людзі ў гарнітурамі і з афіцыйнымі бутаньеркамі ў выглядзе кветак яблыні. Але перадумалі выходзіць.

14.18

Людзі спыніліся насупраць будынку КДБ. Калона скандуе «Ганьба!» На адрас супрацоўнікаў КДБ. Статкевіч нагадаў пра сфабрыкаваную «справу патрыётаў». Ягоныя словы патанулі ў крыках «Ганьба!».

Фота: @pr0tez
Фота: «Радыё Свабода»

14.17

Ніна Багінская ўзняла над калонай вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

14.15

Падчас руху людзей стала нашмат больш.

Фота: @pr0tez
Фота: @pr0tez

14.14

«Хачу змены ўлады. Змены Лукашэнкі. Ён дастаў ужо ўсіх. Няма сіл яго трываць», - заявіў маладзён у футболцы з «Пагоняй», які першы раз выйшаў на акцыю пратэсту.

14.12

Людзі ідуць праз падземны пераход, скандуючы: «Жыве свабодная без Лукашэнкі Беларусь!»

14.11

Людзі скандуюць «Далоў Луку!» і «Верым, можам, пераможам!»

14.10

У працэсе руху да калоны далучаюцца яшчэ людзі. Наперадзе нясуць расцяжку «Баста!»

14.08

Статкевіч заклікаў прайсціся маршам праспектам Незалежнасці. Людзі ідуць у бок плошчы Незалежнасці. У калоне рухаюцца ўжо сотні чалавек. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!».

Фота: @pr0tez

14.07

Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»

14.05

Статкевіч: «Наша краіна знаходзіцца пад акупацыяй. Тое, што адбылося гэтай вясной - паказвае, што краіну акупаваў адзін чалавек. Яму трэба больш і больш грошай і ён гандлюе краінай, каб падоўжыць сваю ўладу хаця б на дзень. Восенню будуць вайсковыя вучэнні і ўнутраная акупацыя можа замяніцца вонкавай. Абавязак сыноў і дачок Беларусі - не дапусціць акупацыі! Жыве Беларусь! Тут на Плошчы сабраліся найлепшыя людзі краіны. Не дазволім акупаваць нашу Радзіму! Жыве Беларусь!»

14.04

Наталля Папкова: «Улады пачалі ціснуць на мяне і ладзіць розныя правакацыі. Але калі я пачала барацьбу - спыняцца не збіраюся. Трэба ісці да канца».

14.03

Людзі пачынаюць скандаваць «Жыве Беларусь!»

13.59

На Плошчы сабралася больш за 100 чалавек. Расцяжку «Баста!» нясуць бліжэй да праезнай часткі праспекта Незалежнасці.

Фота: «Наша Ніва»

13.57

Маладая дзяўчына ў вышыванцы: «Я мянчанка, мяне завуць Лідзія, я прыйшла падтрымаць Мікалая Статкевіча, у краіне шмат несправядлівасці. Беларусь прадаюць па частках - Расеі, іншым краінам, ледзь не Турцыі. Мы, беларусы, не маем права маўчаць і цярпець гэтую ўладу. Мы павінны змагацца за сваю будучыню і будучыню краіны. Я супраць рабавання беларускага народа, супраць дэкрэта №3 - гэта наогул нейкі абсурд. У нас татальная карупцыя ў краіне. Ёсць пытанні да ўладаў і аб тым, што было 20 гадоў таму - аб палітычных забойстваў у першую чаргу. Я ганаруся тым, што беларуска, і не хачу, каб маіх дзяцей ператварылі ў рабоў у інтарэсах адной сям'і».

13.52

З'явіўся першы транспарант - «Баста!». Яго трымаюць Максім Вінярскі і Наталля Папкова.

Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»

13.51

Да акцыі далучацца людзі, якія раней удзельнічалі ў афіцыйным парадзе. «Я супраць канапавых пратэстаў, трэба выходзіць на вуліцы», - кажа ўдзельніца акцыі.

13.50

На акцыю прыехала з Берасця каардынатарка БСДП (Народная Грамада) у Берасці Наталля Папкова - «Берасцейская Жанна Д'Арк».

13.48

Гучаць «Тры чарапахі» Лявона Вольскага. Прыехала жонка Мікалая Статкевіча Марына Адмовіч.

13.47

На Плошчу прыйшоў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

13.44

На Плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Гучыць музыка «Ляпісаў».

13.43

Стаікевіч дастае гукаўзмацняльную апаратуру.

13.41

«50 мільёнаў даляраў за парад - гэта велізарныя грошы. Можа не для Лукашэнкі, у якога на таемных рахунках захоўваецца блізу сямі мільярдаў. Але для народа - гэта велізарныя грошы. Хай бы лепш аддаў іх пенсіянерам», - заявіў Статкевіч.

Фота: «Радыё Свабода»

13.39

«Гэта адна з акцый з серыі «Улада - народу!», якую мы прымеркавалі да афіцыйнага свята 3 ліпеня. Хоць ніякай незалежнасці ў гэты дзень Беларусь не атрымала», - заявіў Статкевіч журналістам.

13.34

Статкевіч: «Сёння - дзень вызвалення. Таму мы будзем патрабаваць вызвалення Беларусі ад унутранай акупацыі. Наш галоўны лозунг - вярнуць уладу народу! Гэта наша Плошча. Мы вярнулі яе сабе 1 траўня. Мы гатовыя пайсці на перамовы. Перамовы вядуць нават з бандытамі, якія захапілі закладнікаў. Таму мы гатовыя тут на Плошчы весці перамовы з бандай Лукашэнкі. Ён апошнім часам вядзе сябе як жабрак. Але нават з бандытам-жабраком можна весці перамовы, калі трэба выратаваць будучыню Беларусі».

13.32

Статкевіч падымаецца з падземнага пераходу на Плошчу. Яго адразу атачаюць журналісты і дэманстранты.

Фота: @pr0tez

13.29

Статкевіч набліжаецца да Кастрычніцкай плошчы.

13.28

На Плошчы пачынаюць збірацца людзі. Прыйшоў праваабаронца Валер Шчукін.

13.25

Машыну таксі зноў спыніла ДАІ. Статкевіч і журналісты зноў выйшлі з машыны і ідуць пешшу.

13.23

Мікалай Статкевіч выклікаў іншую таксоўку. Журналісты і палітык прадаўжаюць ехаць да Плошчы. «Гэта непераканаўчая спроба нам перашкодзіць. Мы да гэтага былі гатовыя», - пракаментаваў палітык.

13.22

ДАІ спыніла ўсю калону машын і разбіраецца з кіроўцамі. Статкевіч і журналісты наважылі ісці на Плошчу пешшу.

13.20

Машыну з Мікалаем Статкевічам спыніла ДАІ. Палітык і журналісты выйшлі з машыны.

13.12

Мікалай Статкевіч разам з журналістамі на таксоўцы паехалі на Плошчу. Калона з пяці машын адправілася ад дома палітыка ў цэнтр Менска.

13.00

Каб прадухіліць выкраданне Мікалая Статкевіча спецслужбамі, як падчас мінулых акцый, журналісты сабраліся каля дома палітыка.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках