26 красавiка 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Ніхто не ведае, што прыйдзе ў галаву расейцам праз месяц-два

15
Мікалай Статкевіч: Ніхто не ведае, што прыйдзе ў галаву расейцам праз месяц-два
Мікалай Статкевіч

Акцыі пратэсту супраць беларуска-расейскіх вучэнняў прадоўжацца.

Пасля заканчэння акцыі «За мірную Беларусь», якая прайшла сёння ў цэнтры Менска, лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч заявіў, што наступная акцыя апазіцыі пройдзе таксама з патрабаваннем скасавання беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017».

- Пакуль гэтая ідэя толькі абмяркоўваецца сярод актывістаў Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, таму я шмат цяпер сказаць не магу. Пачакаем другой паловы ліпеня, калі збярэцца Рада і будзе фармальна прынятая пастанова. Ёсць ўсведамленне, што перад вучэннямі, якія пачнуцца ў верасні, трэба нешта рабіць, пазначыць волю людзей да незалежнасці і непрымання прысутнасці чужога войска і дзяржавы, якая вядзе войны, у тым ліку з нашымі суседзямі. Іх прысутнасць на нашай зямлі небяспечная, - сказаў лідар БНК журналістам. - У мяне ёсць прапановы аб фармаце акцыі, і ён будзе адрознівацца ад сённяшняга, але ёсць прапановы наконт даты ад іншых калег. Усё гэта мы звядзём разам.

Асноўная тэма - гэта стратэгія, план, да гэтага мы рыхтуемся, а таксама заадно мы абмяркуем гэтую акцыю. Што тычыцца неабходнасці пратэсту - ёсць поўны кансэнсус у Радзе БНК, бо мы сабраліся разам змагацца, мы разумеем, што кожны пратэст, дзеянне пачынаецца з малога, з яго прыкладу.

Калі чакаць, пакуль нешта там само сабой саспее і вылупіцца, то калі б мы так чакалі гэтыя 23 гады, то, напэўна, ужо краіну сваю «прачакалі».

Я святкую Дзень незалежнасці 25 жніўня. Гэта звязанае з ГКЧП, бо Беларусь стала юрыдычна незалежнай пасля ГКЧП, калі дэкларацыя, якая была прынятая 27 ліпеня 1990 года, была прынятая ў якасці Канстытуцыйнага закона.

Але справа ў тым, што калі мы «падпішамся» на акцыю ў сярэдзіне верасня, то дзве акцыі адна за адной - гэта вельмі складана. Мы пайшлі на парушэнне гэтага вядомага кожнаму палітолагу правіла толькі дзеля моладзі, якая сядзела паводле «справы патрыётаў», бо гэта святая і надта неабходная і правільная пастанова.

Калі хто-небудзь хоча выйсці 27 ліпеня, 25 жніўня, то калі ласка, мы гэта вітаем, але свае сілы будзем канцэнтраваць на пагрозе.

- Раскажыце падрабязней, якую пагрозу вы бачыце ў вучэннях «Захад-2017»?

- Ведаеце, чым больш мы будзем пра гэта казаць і пратэставаць, тым менш рэальнай яна будзе. Але нават 10% імавернасці пагрозы - гэта ўжо вельмі шмат. Я супраць прысутнасці ўсякіх замежных вайскоўцаў на нашай зямлі. Асабліва з тых дзяржаў, якія ваююць.

Мяркую, што мы павінны згодна з нашай Канстытуцыяй імкнуцца да нейтралітэту, маючы добрыя стасункі з суседзямі. Расейскія войскі ж ваююць з Украінай, Расея ў канфлікце з NATO.

Усе гэтыя сцэнары, прарывы Сувалкскага калідору могуць вельмі дорага нам абысціся, бо яны вучацца-вучацца, а потым робяць. Лепш бы мы маглі павучыцца самі, без гэтага войска, тым больш у такой колькасці. Ніхто не ведае, што прыйдзе ў галаву расейскаму ўраду праз месяц-два, тым больш напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Ніхто гэтага сказаць не можа.

Я баюся за сваіх блізкіх і сваю краіну. Я не буду ацэньваць, колькі там пагрозы - 10%, 20% ці 30%, але небяспека ёсць і трэба рэагаваць. Акцыя будзе, яна пройдзе нечакана і будзе вельмі сімвалічнай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках