29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Людзі могуць не дачакацца дыялогу

19
Мікалай Статкевіч: Людзі могуць не дачакацца дыялогу
Мікалай Статкевіч

Лукашэнку і ягоную кліку ненавідзяць 80% насельніцтва.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

«Здаецца, халуі ва ўладзе ўпэўненыя, што будуць жыць і кіраваць вечна. Вось цяпер ва ўсіх буйных гарадах забіраюць у людзей прыватныя дамы.

Не глядзяць, што гэта незаконна, што ў тых дамах пакаленні выраслі. Да маёй сям'і таксама дабраліся. Нават не думаюць, які небяспечны для сябе і сваіх блізкіх прэцэдэнт ствараюць.

Будуюць сабе палацы ў Драздах і міні-Драздах ва ўсёй краіне. А што будзе, калі народ не вытрымае і верне ўладу сабе? Што будзе з насельнікамі мільённых палацаў, пабудаваных на невядома якія грошы? Нават калі з тымі халуямі паступяць згодна з напісанымі імі самімі для нас «законамі».

Цяпер нават размаўляць з прадстаўнікамі народа не хочуць. А што, калі людзі не стануць чакаць таго дыялогу? Калі выбухне здушаная нянавісць ужо 80% насельніцтва, то мала не падасца. Можа быць, тады камусьці і турма будзе за шчасце.

Нават у сем'і сваіх апанентаў лезуць. Вунь жонцы на дзень нараджэння позву ў суд даслалі. Як быццам не думаюць пра будучы лёс іх уласных блізкіх і нашчадкаў. Хоць халуі могуць думаць толькі спінным мозгам. А вось вярхоўны халуй і ягоныя набліжаныя маглі б часам уключаць і галаўны. Калі яшчэ не страцілі такую здольнасць».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках