26 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рыгоравіч, проста сыдзі»

90
«Рыгоравіч, проста сыдзі»

Вар'яту параілі супакоіцца.

Пасля масавых «маршаў недармаедаў» сёлета ўвесну ўлада атрымала кароткую перадышку на лецішча-агароднае лета. Любы адэкватны палітык пастараўся б не варушыць «пчаліны вулей» народнай незадаволенасці. Але як кажа лацінская прыказка: «каго Бог хоча пакараць - пазбаўляе розуму». Лукашэнка сам заявіў, што 1 кастрычніка дэкрэт аб «дармаедах» будзе вернуты.

«Навошта ён гэта зрабіў? Ён наогул адэкватны чалавек?», - на пытанні Charter97.org адказаў каардынатар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Магілёве Юрый Новікаў:

- Сапраўды, гэта вельмі дзіўна пасля тых памятных і моцных падзей «Вясны-2017», калі «на дыбкі» ўстаў не тое што ўвесь Менск - уся Беларусь. Краіна знаходзілася практычна на мяжы рэвалюцыі. А цяпер ён, як непрытомны, наступае на тыя ж самыя граблі.

Толькі вар'ят можа такое тварыць! Вар'ят, які ніяк не хоча супакоіцца. Напэўна, ён з вясны маркоціцца і ўважае, што ягоны гонар быў закрануты нашымі акцыямі пратэсту. Трэба дапамагчы няшчаснаму - выйсці і супакоіць вар'ята. Адэкватны чалавек не будзе такога гаварыць і рабіць, тым больш на дзяржаўным узроўні, такія ўчынкі.

- Няхай, тут адыгралі эмоцыі і асабістыя матывы. Але ж ёсць у яго пры двары якія-ніякія дарадцы, адміністрацыя, цэлы вывадак «моцных гаспадарнікаў». Не маглі хіба параіць?

- Думаю, дзесьці не маглі, дзесьці не хацелі... Але хутчэй за ўсё, самы галоўны, па сваёй недальнабачнасці, наважыў, што вяртанне пабораў развяжа эканамічныя праблемы. Лукашэнка ўжо не ведае, адкуль узяць грошы на ўтрыманне сваёй плоймы падхалімаў.

Трэба яшчэ ўлічваць, што ён больш за ўсё баіцца эканамічна незалежных людзей. Бо тыя, каго запісалі ў «дармаеды» - гэта свабодныя людзі, якія зарабляюць грошы ці ў іншых краінах, або без афіцыйных папер.

Гэта магутная і баявая праслойка: іх нельга «ўзяць за горла» кантрактамі, як рабочых на заводах, або праверкамі, як прадпрымальнікаў. Яны здольныя расхістаць і зрынуць выбудаваную за 23 гады сістэму. А дыктатар баіцца гэтага больш за ўсё.

- Як хутка можна чакаць новых пратэстаў?

- Тут усё проста - як толькі прыйдуць «лісты шчасця» згодна з абноўленым дэкрэтам. Вось сапраўды, хай напішуць, нават цікава. Хваля незадаволенасці ўскалыхне людзей з новай сілай.

- Гарачую восень дыктатару прадракалі яшчэ раней - калі стала вядома, што МВФ згарнуў перамовы з уладамі аб выдзяленні крэдыту, а дзяржаўная запазычанасць вырасла да рэкордных сум. Як эканамічны крызіс выяўляецца ў вашым рэгіёне? Што кажуць людзі? Якія настроі?

- Людзі ўжо не вераць тэлевізару і «паветраным замкам» прапаганды. Людзі вераць сваім вачам. А вочы не хлусяць: сітуацыя ў Магілёве, як і ў цэлым у Беларусі, не палепшылася з вясны. Яна толькі пагоршылася. Жыць лягчэй не стала: працу знайсці практычна немагчыма, заробкі засталіся мікраскапічнымі, а кошты на самыя неабходныя прадукты растуць і восенню яшчэ мацней ірвануць угару.

Мы выдатна бачым, як адбіваюцца на нашым жыцці непісьменная эканамічная палітыка наверсе. Кожны дзень назіраем, як даражэюць і прадукты харчавання, і паслугі. Людзі не жывуць цяпер ад заробка да заробка - яны жывуць у запазычанасць.

І без гэтага ідыёцкага дэкрэта людзям стае клопатаў. А тут яшчэ на нашы галовы звальваецца чарговы акт вар'яцтва ад улады - новы дэкрэт аб «дармаедах».

- Магчыма, дзесьці ў бункеры, у Драздах, Аляксандр Рыгоравіч чытае Charter97.org, што разумеюць, што думаюць яго апаненты. Якое пасланне вы б хацелі да яго данесці напярэдадні восені-2017?

- Я б сказаў: Рыгоравіч, не займайся глупствам. Калі не можаш даць людзям нічога добрага - проста сыдзі і дай людзям свабоду і магчымасць самім нармальна зарабляць. Не цісні нам на псіхіку. Калі ў цябе яна крышку аслабела - не трэба іншых даводзіць.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках