26 красавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка распавяла, чаму прапусціць US Open

30
Азаранка распавяла, чаму прапусціць US Open

Экс-першая ракетка свету прапусціць Адкрыты чэмпіянат ЗША праз сямейныя праблемы.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка распавяла пра сямейныя абставіны, праз якія можа прапусціць Адкрыты чэмпіянат ЗША, да якога засталося менш за два тыдні.

«Мае фанаты і сябры, якія мяне заўсёды падтрымліваюць, заслугоўваюць ведаць пра тое, чаму я пакуль не магу выступаць. Дзень у мінулым снежні, калі нарадзіўся мой сын Лео, быў самым шчаслівым у маім жыцці. З таго часу я па-новаму гляджу на маладых маці і бацькоў, у якіх з нараджэннем дзяцей з’яўляецца столькі розных абавязкаў. Між тым, як і большасць матуль, якія працуюць, нягледзячы на маю бязмежную любоў да сына, я апынулася ў сітуацыі складанага выбару, які можа адтэрмінаваць маё вяртанне да працы.

У мінулым сакавіку ў Беларусі я пачала рыхтавацца да свайго вяртання, якое было прызначанае на 31 ліпеня. Мне ўдалося вярнуцца раней, і я згуляла на Мальёрцы, а потым на «Уімблдоне».

Неўзабаве пасля «Уімблдона» мы з бацькам Лео рассталіся і цяпер развязваем юрыдычныя пытанні. У сітуацыі, якая склалася на сёння, я магу згуляць на US Open у гэтым годзе толькі ў тым выпадку, калі пакіну Лео ў Каліфорніі, што я рабіць не хачу.

Адначасова клапаціцца пра дзіця і рабіць кар'еру бывае не проста, але я гатовая да гэтага выпрабавання. І я хачу выказаць сваю падтрымку мужчынам і жанчынам, якія, як і я, перакананыя, што цалкам нармальна быць бацькамі і пры гэтым працаваць. Ніхто не павінен стаяць перад выбарам: дзіця або кар'ера. Мы ўсе досыць моцныя, каб рабіць і тое, і іншае.

Я бязмерна ўдзячная за падтрымку, якую атрымліваю ад мужчын і жанчын ва ўсім свеце, якія салідарныя з працоўнымі мамамі і падтрымліваюць іх у іх праве быць з дзіцем. І я з аптымізмам гляджу ў будучыню і разлічваю, што сітуацыя развяжацца шчасна, і я змагу аднавіць выступы. Ніводзін з бацькоў не павінен выбіраць паміж дзіцём і кар'ерай.

Я веру, што найбліжэйшым час мы з бацькам Лео зможам уладзіць нашы рознагалоссі, знайсці ўзаемадзеянне і дамовіцца аб тым, як нам паехаць у Нью-Ёрк усім разам, каб я змагла там сыграць, але галоўнае - каб у жыцці Лео стала прысутнічалі абодва ягоныя бацькі", - напісала Азаранка ў сваім Facebook.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках