26 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У падатковай распавялі аб вяртанні пабораў на «дармаедаў»

11
У падатковай распавялі аб вяртанні пабораў на «дармаедаў»

Толькі ў Гомельскай вобласці скандальны падатак вярнулі 1656 чалавекам.

«Ніякага ажыятажу і чэргаў няма. Мы актыўна праводзім работу ў вяртанні выплачанага падатку паводле дэкрэта №3. Грошы вяртаем літаральна за 1-2 дні, максімум - цягам трох дзён», - распавялі tut.by ў ІМПЗ Віцебскай вобласці аб беларусах, якія прыходзяць па выплачаны падатак на «дармаедства».

- Па вяртанне да нас звярнулася прыкладна шостая частка з тых, хто заплаціў падатак, - адзначаюць у ІМПЗ Віцебскай вобласці і дадаюць, што збор выплацілі блізу 7 тысяч чалавек. - Прыходзяць, як правіла, тыя, хто працаўладкаваўся, альбо дасягнуў пенсійнага ўзросту, альбо стаў недзеяздольным.

У ІМПЗ Гомельскай вобласці адзначылі, што на 16 жніўня па вяртанне выплачанага падатку звярнулася 1674 чалавек, з іх ужо 1656 атрымалі свае грошы назад. Заявы астатніх разглядаюцца.

Спецыялісты расказалі, што «ва ўсіх раёнах звяртаецца прыкладна аднолькавая колькасць чалавек». У Гомельскай вобласці падатак на «дармаедства» заплацілі 8395 чалавек.

У ІМПЗ Гомельскай вобласці нагадваюць, што беларусы, якія заплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 i (або) 2016 гады, маюць права на вяртанне выплачанага збору, калі ў 2017 годзе:

- удзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў;

- дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту;

- прызнаныя недзеяздольнымі або інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці).

Пры гэтым вяртанне збору вядзецца незалежна ад перыяду ўдзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў у 2017 годзе, удакладняюць у абласной падатковай.

Для вяртання збору грамадзянам неабходна падаць у інспекцыю пісьмовую заяву, пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу. У пісьмовай заяве неабходна ўказаць звесткі, якія пацвярджаюць ягонае права на вяртанне збору.

Вяртаюць грошы двума спосабамі:

- на рахунак у беларускім банку (пры ўмове ўказання рэквізітаў існага (разлiковага) цi iншага банкаўскага рахунку: нумар і тып рахунку, найменне банка, код банка, код валюты);

- гатоўкай з касы адасобленага (структурнага) падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Пра тое, што падатковыя органы пачалі вяртаць грошы тым, хто заплаціў збор за «дармаедства» летась і ўжо уладкаваўся на працу, у пачатку ліпеня паведаміла намесніца міністра падаткаў і збораў Святлана Шаўчэнка.

- 9 сакавіка адбылася нарада. Выразна было пазначана, што выплачаны падатак (за 2015 год. - Заўвага.) вернуць асобам, якія прыступілі да працы, - сказала намесніца міністра.

Святлана Шаўчэнка адзначыла, што не ўсе, хто выплаціў падатак на «дармаедства», напісалі заяву на вяртанне грошай.

Паведамленні на выплату збору атрымалі больш за 470 тысяч чалавек.

Нагадаем, што зімой-вясной у Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць падатку на «дармаедаў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках