26 красавiка 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі заявіў, што мае намер легальна вярнуцца ва Украіну

5
Саакашвілі заявіў, што мае намер легальна вярнуцца ва Украіну
Міхаіл Саакашвілі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Палітык вывучае заканадаўчую базу для падрыхтоўкі свайго вяртання.

Экс-прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі заявіў, што не будзе спрабаваць нелегальна вярнуцца ва Украіну, паведамляе ТАСС.

«Я вывучаю заканадаўчую базу і адпраўлюся туды [ва Украіну], калі буду гатовы. Улада не зможа ігнараваць меркаванне мільёнаў украінцаў», - сказаў у нядзелю на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве палітык, выказаўшы ўпэўненасць, што жыхары Украіны знаходзяцца на яго баку. «Я хачу, каб Украіна была еўрапейскай дзяржавай. І я хачу быць часткай гэтага працэсу», - адзначыў ён.

Саакашвілі дадаў, што ў панядзелак пакідае краіну. «Я еду заўтра [з Польшчы]», - сказаў ён, не паведаміўшы, куды мае намер адправіцца, аднак указаўшы, што будзе падарожнічаць па Еўропе.

Міхаіл Саакашвілі 4 жніўня прыбыў у Польшчу для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 73-й гадавіны Варшаўскага паўстання. Польскае выданне Telewizja Republika размясціла на сваім канале ў YouTube відэа з выступам палітыка. Ён закрануў тэму супрацоўніцтва Грузіі з Польшчай, а таксама казаў пра Украіну.

Якім дакументам Саакашвілі скарыстаўся пры ўездзе ў Польшчу, невядома. «Мы не даем інфармацыю такога тыпу, так як гэта было б парушэннем польскага права», - сказала прэс-сакратарка польскай памежнай аховы Агнешка Галіас, адказваючы на запыт карэспандэнта ТАСС у Варшаве. Службай бяспекі Украіны і памежнай службай рэспублікі на мяжы з Польшчай абвешчаны план перахопу праз здагадкі, што Саакашвілі можа паспрабаваць вярнуцца на ўкраінскую тэрыторыю.

26 ліпеня на сайце міграцыйнай службы Украіны была апублікаваная інфармацыя аб пазбаўленні Саакашвілі грамадзянства паводле ўказа прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Сам дакумент не апублікаваны. Адміністрацыя прэзідэнта заявіла, што гэта «канфідэнцыйная інфармацыя». Як сцвярджаюць юрысты, праз адсутнасць публікацыі ўказу Саакашвілі не зможа абскардзіць у судовым парадку пазбаўленне грамадзянства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках