26 красавiка 2024, Пятніца, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Улады «рыхтуюцца» да масавых восеньскіх пратэстаў

3
Алесь Бяляцкі: Улады «рыхтуюцца» да масавых восеньскіх пратэстаў
Алесь Бяляцкі
ФОТА: Сяргей Грыц

Што чакае «справу прафзвязаў», і чаму яна з’явілася?

Пра гэта сайту palitviazni.info распавядае кіраўнік Правабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

«На гэтай справе ўлады могуць больш прайграць, чым выгандляваць», – кажа суразмоўца.

Нагадаем, паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафзвязных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафзвязнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленнем права на свабоду асацыяцый.

Галоўны бухгалтар прафзвязу РЭП Ігар Комлік, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, прызнаны палітвязнем.

– Крымінальная справа распачатая і ідзе сваім чынам, – кажа Алесь Бяляцкі. – Тое, што лідара прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і рэдактарку прафзвязнага сайту пасля допытаў выпусцілі на волю, гэта яшчэ ні пра што не гаворыць, бо той жа Фядыніч застаецца падазроным ва ўчыненні «злачынства» паводле справы аб утойванні падатакаў.

На жаль, усе гэтыя падзеі свядома выпалі на жнівень, калі меншая ўвага грамадства. Міжнародная супольнасць зараз таксама ў адпачынках, таму час выбралі «зручны».

Увогуле, усё гэта паказвае, што справа была спланаваная і праводзіцца з мэтай абмежаваць актыўнасць і пранцыповую пазіцыю незалежных прафзвязаў у абароне сацыльных правоў грамадзян.

– Шмат ужо казалі пра падабенства «справы прафзвязаў» і «справы Бяляцкага», але ў вашым выпадку пра вызваленне падчас следства нават гаворкі не ішло. А вось Генадзя Фядыніча пасля допыта адпусцілі і нават не ўзялі падпіску аб нявыяздзе…

– Усё гэта – палітычныя гульні. І тое, што Фядыніча пакінулі на волі, не азначае, што ён не можа быць зняволены даслоўна ў любую хвіліну. Крымінальная справа распачатая, чалавек можа апынуцца за кратамі і сёння, і заўтра, і ў любы дзень.

Але, думаю, тут яшчэ мае ролю вядомасць Фядыніча, як актыўнага кіраўніка незалежных прафзвязаў. Напачатку яго затрымалі, але затым, хутчэй за ўсё, з тактычных меркаванняў адпусцілі. А, можа быць, у следства проста не стае доказнай базы.

– Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафзвязаў Аляксандр Ярашук выказаўся з той нагоды, што пасля вашай крымінальнай справы многія так і не зрабілі правільныя высновы. Ці згодны вы з гэтым?

– Тут трэба разумець агульную сітуацыю, бо ў прынцыпе ўмовы працы ў Беларусі для няўрадавых арганізацый вельмі абмежаваныя ўладамі. Унутранае беларускае заканадаўства нярэдка супярэчыць міжнародным пагадненням, якія Беларусь падпісвала ў галіне свабоды дзеянняў тых самых няўрадавых арганізацыі і незалежных прафзвязаў. Таму, як бы ты не круціўся, але, калі ўлады захацелі зрабіць такі палітычны крок, то яны яго зрабілі б. І гэта можа быць у дачыненні да любых няўрадавых арганізацый і любых актывістаў, якія працуюць у грамадскім сектары.

— Адны кажуць, што гэтая крымінальная справа – помста незалежным прафзвязам за ўдзел ў вясновых акцыях супраць дэкрэта аб «дармаедах», другія сцвярджаюць, што гэта прэвентыўны ўдар напярэдадні восеньскіх пратэстаў…

– Я думаю, што гэтыя два чыннікі трэба аб’яднаць. Прафзвязы былі актыўныя вясной, пазіцыя Генадзя Фядыніча таксама была дастаткова бескапраміснай у дачыненні да вышэйзгаданага дэкрэту, парушэнняў сацыяльных правоў людзей. Натуральна, з улікам надыходзячай восені і таго, што дэкрэт ніхто скасоўваць не збіраецца, улады прэвентыўна рыхтуюцца да магчымых масавых пратэстаў і цяпер спрабуюць біць па лідарах незалежных прафзвязаў, якія для ўлады, відаць, з’яўляюцца нейкай пагрозай.

– Якая, на ваш погляд, будзе рэакцыя з боку Захаду на чарговую палітычную справу ў Беларусі?

– Яна ў любым выпадку будзе, бо парушаны правы дзейнасці прафзвязаў у краіне. Прафзвяз РЭП з’яўляецца часткай міжнароднага прафзвязнага руху, таму без увагі справа не застанецца. Можа адной з прычынай таго, што Фядыніча адпусцілі на волю, якраз і з’яўляецца тое, што рэакцыя міжнароднай супольнасці магла быць вельмі вострай. Таму пакуль улады хістаюцца, што рабіць далей з гэтай крымінальнай справай.

– Якое можа быць далейшае развіццё падзей? Справу паціху «спусцяць на тармазах», як гэта было са «справай патрыётаў» альбо раскруцяць яе напоўніцу?

– Па-першае, «справа патрыётаў» пакуль не закрытая і ніхто не можа сказаць, што з ёй будзе далей. Вельмі магчыма, што яна дойдзе да суда. А «справа прафзвязаў», на мой погляд, калі ўжо пачалася, то таксама проста так не знікне. І людзі могуць нават атрымаць рэальныя тэрміны, бо артыкул аб нявыплаце падаткаў дастаткова сур’ёзны – ён прадугледжвае да 7 гадоў зняволення, хаця ёсць розныя пакаранні – і ўмоўнае пакаранне, і штраф. Варыянтаў шмат. Улічваючы, што гэта палітычны працэс, то і рашэнне па гэтай справе будзе палітычным.

– Гэта пытанне гандлю?

– На гэтай справе можна больш прайграць, чым выгандляваць, бо сітуацыя адназначна негатыўна будзе ўспрынятая міжнароднай супольнасцю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках