26 красавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Вядома, хто стаіць за выкраданнем Ганчара і Захаранкі

22
Гары Паганяйла: Вядома, хто стаіць за выкраданнем Ганчара і Захаранкі
ГАРЫ ПАГАНЯЙЛА

Пры змене ўлады матэрыялы з довадамі неўзабаве трапяць у суд.

Справа «зніклых» следствам раскрытая, лёс ахвяр вядомы і месцазнаходжанне іх целаў устаноўленае, кажа адвакат Гары Паганяйла. Ён меў доступ да матэрыялаў крымінальнай справы аб знікненні Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і іншых людзей. Сёння ў перадачы «Белсат» «Размова Калінкінай» адвакат называе імёны выканаўцы і храналогію падзей, што адбыліся роўна 18 гадоў таму.

Былы старшыня Цэнтрвыбаркама, вядомы палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі зніклі роўна 18 гадоў таму, у верасні 1999 года, перад тым у траўні быў выкрадзены былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка. Дагэтуль яны не прызнаныя загінулымі, а толькі «прапаўшымі без вестак» а Лукашэнка казаў, што зніклых нібыта бачылі, напрыклад, ці то ў Нямеччыне, ці то ва Украіне.

На падставе дакументаў аб'яднанай крымінальнай справы адвакат Гары Паганяйла склаў спецыяльнае абвінаваўчае заключэнне. У ім у якасці падазраваных былі названыя беларускі дыктатар Лукашэнка і высокапастаўленыя сілавікі. У «Размове дня» са Святланай Калінкінай Гары Паганяйла заявіў:

«Злачынствы з выкраданнямі гэтых людзей на аператыўным узроўні раскрытыя! І гэта не чуткі або чыесьці думкі. Гаворка ідзе пра канкрэтнуюя паперу з інфармацыяй, якая была афіцыйна здабытая і зафіксаваная. Напрыклад, рапарт начальніка крымінальнай міліцыі і намесніка кіраўніка МУС Лапаціка».

У гэтым рапарце апісаныя акалічнасці выкраданняў, пазначаны тыя, хто гэта зрабіў, і дзе знаходзяцца целы зніклых. Згодна з пастановай старшыні КДБ, быў нават затрыманы камандзір спецназа Дзмітрый Паўлічэнка, які даваў тлумачэнні. Гары Паганяйла мяркуе, што гэтыя матэрыялы з довадамі не знішчаныя, і пры змене ўлады неўзабаве трапяць у суд:

«Дай Бог здароўя следчым!»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках